Аб паніжэнні кошту паслуг «Smart-рассылкi» | Навiны | Пра кампанію

Аб паніжэнні кошту паслуг «Smart-рассылкi»

Кампанія А1 паведамляе аб зменах ва ўмовах абслугоўвання «Smart-рассылкi» для бізнесу з 1 чэрвеня 2022 года. Абаненцкая плата за альфанумерычнае імя для рассылак ў Viber (уключае ў сябе кошт рэкламных і транзакцыйных паведамленняў) будзе зніжана і складзе 625 рублёў.

 

Паслуга «Smart-рассылка» дазваляе індывідуальным прадпрымальнікам і юрыдычным асобам адпраўляць паведамленні сваім кліентам праз Viber і SMS з уніфікаванай і бяспечнай платформы. Скарыстаць паслугі платформы рассылак можа абанент А1 з любым тарыфным планам для юрыдычнай асобы (акрамя тарыфных планаў «Перадача даных», «Тэлеметрыя» і лінейкі тарыфных планаў SIP). Падключэнне бясплатнае – неабходна толькі звярнуцца ў крамы А1 або адправіць заяўку на электронны адрас Legal@a1.by.