Аб парадку кампенсацыі абанентам А1 (фізічным асобам) з-за недаступнасці інтэрнэт-сэрвісаў | Навiны | Пра кампанію

Аб парадку кампенсацыі абанентам А1 (фізічным асобам) з-за недаступнасці інтэрнэт-сэрвісаў

У сувязі са складанасцямі з доступам да некаторых сэрвісаў праз мабільны і фіксаваны інтэрнэт па незалежных ад кампаніі прычынах, кіраўніцтвам А1 прынята рашэнне аб правядзенні карэкціровак абаненцкіх плат абанентам мабільнай сувязі, а таксама кліентам хатняга інтэрнэту і тэлебачання (фізічным асобам) за трое сутак у перыяд з 9 жніўня па 11 жніўня ўключна, у адпаведнасці з наступным алгарытмам:

 

1) Абанентам мабільнай сувязі, якія карыстаюцца тарыфамі, у абаненцкую плату якіх разам з галасавымі сэрвісамі ўключаны пакет інтэрнэт-трафіку, будзе кампенсавана:

  • на тарыфных планах з аб'ёмам уключанага трафіку ад 500 МБ да 9 ГБ – у памеры 30% штодзённай абаненцкай платы за кожны дзень адсутнасці сэрвісу;
  • на тарыфных планах з аб'ёмам уключанага трафіку ад 10 ГБ – у памеры 50% штодзённай абаненцкай платы за кожны дзень адсутнасці сэрвісу;
  • абанентам мабільнага інтэрнэту, якія карыстаюцца тарыфамі/платнымі інтэрнэт-пакетамі, уключаючы роўмінг-пакеты, у абаненцкую плату/кошт пакетаў якіх уключаны толькі інтэрнэт-трафік, незалежна ад аб'ёму і хуткасці, будзе кампенсавана 100% ад штодзённай абаненцкай платы/кошту пакета за кожны дзень адсутнасці сэрвісу.

 

Карэкціроўка абаненцкіх плат на тарыфных планах, якія не ўключаюць паслугу перадачы даных, а таксама з уключаным пакетам інтэрнэт трафіку не менш за 500 МБ, праводзіцца не будуць.

 

2) Абанентам хатняга інтэрнэту і тэлебачання VOKA будзе кампенсавана:

  • • на тарыфных планах хатняга інтэрнэту без уключанага відэасэрвісу VOKA – у памеры 100% штодзённай абаненцкай платы за кожны дзень адсутнасці сэрвісу;
  • • на тарыфных планах хатняга інтэрнэту ў абаненцкую плату якіх уключаны відэасэрвіс VOKA – у памеры 50% штодзённай абаненцкай платы за кожны дзень адсутнасці сэрвісу.

 

Карэкціроўкі абаненцкіх плат шляхам залічэння на баланс пачнуць праводзіцца ў аўтаматычным рэжыме ў адпаведнасці з апісаным алгарытмам, пачынаючы з 16 жніўня, пра што абаненты атрымаюць адпаведныя SMS-апавяшчэнні.

 

З поўным спісам тарыфных планаў і паслуг, якім будзе прадастаўлена кампенсацыя, можна азнаёміцца тут.

 

Дзякуем за разуменне!