Аб парадку кампенсацыі абанентам А1 у сувязі з абмежаваннямі ў працы мабільнага інтэрнэту ў Мінску ў лістападзе 2020 г. | Навiны | Пра кампанію

Аб парадку кампенсацыі абанентам А1 у сувязі з абмежаваннямі ў працы мабільнага інтэрнэту ў Мінску ў лістападзе 2020 г.

У сувязі з абмежаваннямі ў працы мабільнага інтэрнэту ў Мінску 1, 8, 15, 22 і 29 лістапада 2020 года (агульны час некарэктнай працы сэрвісу склаў 29 гадзін 20 хвілін), звязанымі з выкананнем патрабаванняў упаўнаважаных дзяржаўных органаў і ўзніклымі па незалежных ад кампаніі прычынах, кіраўніцтвам А1 прынята рашэнне аб правядзенні кампенсацый абанентам мабільнай сувязі (фізічным і юрыдычным асобам), якія сутыкнуліся з праблемай недаступнасці сэрвісаў у названы перыяд, у адпаведнасці з наступным алгарытмам:

  1. Абанентам мабільнай сувязі фізічным асобам, якія карыстаюцца тарыфамі, у абаненцкую плату якіх уваходзіць інтэрнэт-трафік і якая складае менш за 10,00 руб. у месяц, будзе ажыццёўлена кампенсацыя ў выглядзе бясплатнага пакета 1 ГБ інтэрнэт-трафіку тэрмінам на 30 дзён.
  2. Абанентам мабільнай сувязі фізічным асобам, якія карыстаюцца тарыфамі з абаненцкай платай больш за 10,00, але менш за 15,00 руб. у месяц, будзе на выбар прапанаваная кампенсацыя ў выглядзе бясплатнага пакета 2 ГБ інтэрнэт-трафіку, бясплатных 50 хвілін для званкоў ва ўсе сеткі або 100 SMS тэрмінам на 30 дзён.
  3. Абанентам мабільнай сувязі фізічным асобам, якія карыстаюцца тарыфамі з абаненцкай платай больш за 15,00, але менш за 30,00 руб. у месяц, будзе на выбар прапанаваная кампенсацыя ў выглядзе бясплатнага пакета 5 ГБ інтэрнэт-трафіку, бясплатных 100 хвілін для званкоў ва ўсе сеткі або 250 SMS тэрмінам на 30 дзён.
  4. Абанентам мабільнай сувязі фізічным асобам, якія карыстаюцца тарыфамі з абаненцкай платай больш за 30,00 руб. у месяц, будзе на выбар прапанаваная кампенсацыя ў выглядзе бясплатнага пакета 10 ГБ інтэрнэт-трафіку, бясплатных 250 хвілін для званкоў ва ўсе сеткі або 300 SMS тэрмінам на 30 дзён.
  5. Абанентам (фізічным асобам) тарыфнага плана «Бізнес-клас», «Раздавай Wi-Fi Pro», «Smart Бясконцы», абанентам тарыфнага плана «Без Ліміту», якія падключыліся ў рамках акцый «Спецыяльная прапанова для новых абанентаў (з 07.09 па 06.10.2020), «Бонусы для новых абанентаў тарыфнага плана «Без Ліміту» (з 07.10 па 15.11.2020), «Бонусы для новых абанентаў тарыфных планаў актуальнай лінейкі «Камфорт» і «Без Ліміту» (з 16.11 па 29.11.2020) і «Вярні свой нумар у сетку А1» (з 21.09 па 29.11.2020) і якія бесперапынна абслугоўваюцца на ім з актыўнай паслугай «Безліміт хвілін ва ўсе сеткі» і спісаннем кошту абаненцкай платы 1, 8, 15, 22 ці 29 лістапада 2020 года, будзе кампенсавана 100% кошту абаненцкай платы за адзін дзень.
  6. Абанентам мабільнай сувязі юрыдычным асобам, а таксама фізічным асобам, якія абслугоўваюцца па індывідуальнай карпаратыўнай праграме, будзе ажыццёўлена кампенсацыя на тарыфных планах з аб'ёмам уключанага трафіку ад 500 МБ у памеры 100% штодзённай абаненцкай платы за адзін дзень адсутнасці сэрвісу; абанентам мабільнага інтэрнэту, якія карыстаюцца тарыфамі/платнымі інтэрнэт-пакетамі, у абаненцкую плату/кошт пакетаў якіх уключаны толькі інтэрнэт-трафік (за выключэннем М2М тарыфных планаў), незалежна ад аб'ёму і хуткасці – у памеры 100% ад штодзённай абаненцкай платы/кошту пакета за адзін дзень адсутнасці сэрвісу.

 

Абаненты-фізічныя асобы ў перыяд з 7 па 31 снежня атрымаюць інтэрактыўныя SMS-апавяшчэнні з прапановай выбраць кампенсацыйны пакет. Для адпраўкі дадзеных інтэрактыўных паведамленняў кампанія А1 выкарыстоўвае 5-значны код, які пачынаецца на 411 (у дыяпазоне ад 41118 да 41134) і з'явіцца на экране смартфона абанента як нумар адпраўніка. Адпраўка абанентам паведамлення ў адказ на гэты нумар з абраным пакетам не тарыфікуецца.

 

У выпадку, калі тарыфны план уключае безлімітныя званкі (напрыклад, тарыфы лінейкі «Камфорт+») ці ў абанента падключаны пакет «Безліміт хвілін ва ўсе сеткі», то карыстальніку будзе прапанаваная магчымасць падключыць пакет інтэрнэт-трафіку ці SMS. Калі тарыфны план уключае безлімітны інтэрнэт-трафік (напрыклад, «Без Ліміту»), то абаненту будзе прапанаваны ў выглядзе кампенсацыі пакет хвілін ва ўсе сеткі ці SMS. Абанентам тарыфных планаў для мадэмаў і планшэтаў будзе прапанаваны толькі пакет інтэрнэт-трафіку.

 

Каб выбраць падыходзячы пакет кампенсацыі, атрымальніку SMS па 31 снежня 2020 года трэба толькі адправіць у адказ SMS з парадкавым нумарам пакета, пазначанага ў SMS. Пасля гэтага кампенсацыйны пакет будзе налічаны ў адпаведнасці з апісаным алгарытмам. Каб скарыстацца адпаведным пакетам, у абанента павінен быць падключаны сэрвіс мабільнага інтэрнэту або тэлефанія.

 

Карэкціроўкі абаненцкіх плат абанентам-юрыдычным асобам будуць праведзеныя ў аўтаматычным рэжыме і будуць улічаныя ў рахунку за снежань.