Пра парадак кампенсацыі абанентам А1 у сувязі з абмежаваннямі ў працы мабільнага інтэрнэту ў Мінску ў жніўні 2020 г. | Навiны | Пра кампанію

Пра парадак кампенсацыі абанентам А1 у сувязі з абмежаваннямі ў працы мабільнага інтэрнэту ў Мінску ў жніўні 2020 г.

У сувязі з абмежаваннямі ў працы мабільнага інтэрнэту ў Мінску 23, 26 і 30 жніўня 2020 года (агульны час некарэктнай працы сэрвісу склаў 6 гадзін 16 хвілін), звязанымі з выкананнем патрабаванняў упаўнаважаных дзяржаўных органаў і ўзніклых па незалежных ад кампаніі прычынах, кіраўніцтвам А1 прынята рашэнне аб правядзенні кампенсацый абанентам мабільнай сувязі (фізічным і юрыдычным асобам), якіх закранула праблема недаступнасці сэрвісаў у названы перыяд, у адпаведнасці з наступным алгарытмам:

  1. Абанентам мабільнай сувязі фізічным асобам, што карыстаюцца тарыфамі, у абаненцкую плату якіх уваходзіць інтэрнэт-трафік і якая складае менш за 15,00 руб. у месяц, будзе прапанавана кампенсацыя ў выглядзе пакета бясплатных 500 МБ інтэрнэт-трафіку на 30 дзён карыстання
  2. Абанентам мабільнай сувязі фізічным асобам, што карыстаюцца тарыфамі, у абаненцкую плату якіх уваходзіць інтэрнэт-трафік і якая складае больш за 15,00 руб. у месяц, будзе прапанавана кампенсацыя ў выглядзе пакета бясплатнага 1 ГБ інтэрнэт-трафіку на 30 дзён карыстання
  3. Абанентам мабільнага інтэрнэту фізічным асобам, што карыстаюцца платнымі інтэрнэт-пакетамі/тарыфамі, у кошт якіх уключаны толькі інтэрнэт-трафік, незалежна ад аб'ёму і хуткасці, будзе прапанавана кампенсацыя ў памеры 50% ад штодзённай абаненцкай платы за пакет/інтэрнэт-тарыф
  4. Абанентам тарыфнага плану «Без Ліміту» фізічным асобам будзе прапанавана кампенсацыя ў выглядзе пакета бясплатных 50 хвілін званкоў ва ўсе сеткі на 30 дзён карыстання
  5. Абанентам мабільнай сувязі юрыдычным асобам будзе прапанавана кампенсацыя на тарыфных планах з аб'ёмам уключанага трафіку ад 500 МБ да 9 ГБ – у памеры 30% штодзённай абаненцкай платы за адзін дзень адсутнасці сэрвісу; на тарыфных планах з аб'ёмам уключанага трафіку ад 10 ГБ – у памеры 50% штодзённай абаненцкай платы за адзін дзень адсутнасці сэрвісу; абанентам мабільнага інтэрнэту, якія карыстаюцца тарыфамі/платнымі інтэрнэт-пакетамі, у абаненцкую плату/кошт пакетаў якіх уключаны толькі інтэрнэт-трафік, незалежна ад аб'ёму і хуткасці – у памеры 100% ад штодзённай абаненцкай платы/кошту пакета за адзін дзень адсутнасці сэрвісу.

 

З поўным спісам тарыфных планаў і паслуг, якім будзе прапанавана кампенсацыя, можна азнаёміцца тут.

 

Карэкціроўкі абаненцкіх плат абанентам фізічным асобам шляхам залічэння на баланс будуць праведзены ў аўтаматычным рэжыме на працягу 10 каляндарных дзён у адпаведнасці з апісаным алгарытмам, пра што абаненты атрымаюць адпаведныя SMS-паведамленні.

 

Карэкціроўкі абаненцкіх плат абанентам юрыдычным асобам будуць праведзены ў аўтаматычным рэжыме і будуць улічаныя ў рахунку за верасень.

 

Дзякуем за разуменне!