Аб прадастаўленні спецыяльных умоў абслугоўвання абанентам некаторых тарыфных планаў да канца года | Навiны | Пра кампанію

Аб прадастаўленні спецыяльных умоў абслугоўвання абанентам некаторых тарыфных планаў да канца года

Да канца 2021 г. кампанія А1 уводзіць спецыяльныя ўмовы абслугоўвання абанентаў некаторых тарыфных планаў. Так, з 23 лістапада 2021 г. будуць зніжаны памеры абаненцкіх плат, а таксама кошты выклікаў на некаторых тарыфах.

 

Спецыяльныя ўмовы будуць аўтаматычна прызначаны абанентам, якія па стане на 23 лістапада 2021 г. аплачваюць поўную абаненцкую плату на сваіх тарыфных планах. Зніжаныя памеры абаненцкіх плат і кошту выклікаў дзейнічаюць да 31 снежня 2021 г. уключна.

 

З коштам паслуг у рамках прапановы можна азнаёміцца па спасылцы, а таксама з 23 лістапада 2021 г. у раздзеле «Тарыфы і паслугі».