Аб спыненні аказання паслуг антывіруснай абароны Dr.Web | Навiны | Пра кампанію

Аб спыненні аказання паслуг антывіруснай абароны Dr.Web

Прыватным клiентам / Бiзнесу

Правайдар тэлекам-, ІКТ- і кантэнт-паслуг А1 інфармуе пра спыненне аказання паслуг «Антывірус Dr.Web», «Абмежаванне доступу (фільтрацыя непажаданай інфармацыі)» для кліентаў фізічных і юрыдычных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, з 05.02.2024.

 

У сувязі з гэтым будуць унесеныя змены ў некаторыя публічныя дакументы. З новай рэдакцыяй дакументаў для кліентаў-фізічных асоб можна азнаёміцца тут, а для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў — тут.

 

У той жа час кліенты А1 па-ранейшаму могуць забяспечыць неабходную абарону сваіх прылад з дапамогай прэміум-падпісак «Лабараторыі Касперскага». У рамках акцыі паслугі «Kaspersky Safe Kids» і «Kaspersky Plus» аказваюцца бясплатна на працягу 30 дзён з моманту першага падключэння.

 

Падключэнне паслугі даступнае ў дадатку «Мой А1», на сайтах A1.by і a1antivirus.by, у асабістым кабінеце, а таксама пры звароце ў крамы А1.