Пра пашырэнне пакета ТВ-каналаў карыстальнікаў VOKA і кабельнага тэлебачання кампаніі | Навiны | Пра кампанію

Пра пашырэнне пакета ТВ-каналаў карыстальнікаў VOKA і кабельнага тэлебачання кампаніі

Прыватным клiентам

Унітарнае прадпрыемства «А1» інфармуе, што з 17 верасня 2024 г. пералік агульнадаступных тэлеканалаў VOKA і кабельнага тэлебачання ад кампаніі папоўніцца каналам «Першы інфармацыйны». Пашырэнне абавязковага агульнадаступнага пакета тэлепраграм прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 11 верасня 2024 г. № 665.

 

З 17.09.2024 чарговасць размяшчэння тэлепраграм будзе наступнай:

  1. Тэлепраграма «Беларусь 1».
  2. Тэлепраграма «Агульнанацыянальнае тэлебачанне».
  3. Тэлепраграма «Сталічнае тэлебачанне».
  4. Тэлепраграма «Мір».
  5. Тэлепраграма «Першы інфармацыйны».
  6. Тэлепраграма «Расія-Беларусь».
  7. Тэлепраграма «НТБ-Беларусь».
  8. Тэлепраграма «Беларусь 3».
  9. Тэлепраграма «Беларусь 5».
  10. Тэлепраграма «Беларусь 2».

 

Для кліентаў, якія выкарыстоўваюць відэасэрвіс VOKA, змены адбудуцца аўтаматычна. Дадатковых настроек не патрабуецца. Кліентам паслуг кабельнага тэлебачання для карэктнага адлюстравання змен рэкамендуецца здзейсніць перанастройку праграм індывідуальнага тэлевізійнага прыёмніка (тэлевізара).