Аб рэканфігурацыі тарыфных планаў «Анлім» і «Раздавай Wi-Fi» | Навiны | Пра кампанію

Аб рэканфігурацыі тарыфных планаў «Анлім» і «Раздавай Wi-Fi»

А1 аб'яўляе аб рэканфігурацыі лінеек тарыфных планаў перадачы даных «Анлім» і «Раздавай Wi-Fi».

 

З 1 чэрвеня 2021 года тарыфныя планы «Анлім S» і «Анлім М» будуць пераведзены ў разрад архіўных, новыя падключэнні іх праводзіцца не будуць. Усе абаненты, падключаныя на тарыфы «Анлім S» і «Анлім М» да 31 мая 2021 года ўключна, змогуць працягнуць іх выкарыстанне пры актыўным асабовым рахунку. З лінейкі «Анлім» у доступе для новых падключэнняў застанецца толькі тарыфная опцыя «Анлім XS», якая ўключае ў сябе безлімітны інтэрнэт на хуткасці да 1 Мбіт/с з абаненцкай платай 9,25 рубля ў месяц.

 

Змены таксама закрануць і тарыфную лінейку «Раздавай Wi-Fi». Так, тарыфная опцыя «Раздавай Wi-Fi» будзе перайменаваная ў «Раздавай Wi-Fi 75», якая ўключае 75 ГБ інтэрнэт-трафіку, пасля вычарпання якога будзе падавацца безлімітны інтэрнэт на хуткасці да 512 Кбіт/с. Абаненцкая плата тарыфу «Раздавай Wi-Fi 75» 20,69 рубля ў месяц засталася без змен. На тарыфнай опцыі «Раздавай Wi-Fi Pro» пасля вычарпання ўключаных на поўнай хуткасці 150 ГБ інтэрнэт-трафіку безлімітны інтэрнэт таксама будзе падавацца на хуткасці 512 Кбіт/с.

 

Усім тарыфным опцыям лінейкі «Раздавай Wi-Fi» даступная для падключэння паслуга «Турбакнопка», якая ўключае ў сябе безлімітны інтэрнэт на неабмежаванай хуткасці, які дзейнічае з моманту падключэння і да 23:59:59 гэтага ж дня. Для іх кошт паслугі «Турбакнопка» з 1 чэрвеня 2021 года складзе 2,99 рубля ў суткі.