Аб зніжэнні кошту абаненцкай платы паслугі Яндэкс 360 для бізнесу
Правайдэр тэлекам-, ІКТ- і кантэнт-паслуг А1 інфармуе аб зніжэнні кошту падпісак на сэрвісы платформы Яндэкс 360 для бізнесу з 1 верасня 2024 года.
Новыя кошты абаненцкіх плат, якія набываюць моц з названай даты, даступны ў табліцы ніжэй:
Назва паслугі | Абаненцкая плата ў месяц (за 1 карыстальніка), |
---|---|
Яндэкс 360 для бізнесу, тарыф «Базавы» | 9,00 |
Яндэкс 360 для бізнесу, тарыф «Аптымальны» | 16,00 |
Яндэкс 360 для бізнесу, тарыф «Расшыраны» | 49,00 |
Яндэкс 360 для бізнесу – гэта віртуальная карпаратыўная рабочая прастора, у якой сабраныя ўсе неабходныя сэрвісы для эфектыўнага вядзення бізнесу і планавання неабходных працэсаў: пошта, дыск для захоўвання і сумеснага анлайн-рэдагавання файлаў, мэсэнджар, каляндар, сэрвіс для рассылак, магчымасць арганізацыі відэазванкоў без абмежаванняў па часе. Паслуга даецца юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам. З падрабязным апісаннем тарыфаў, іх магчымасцей і ўмовамі актывацыі падпіскі можна азнаёміцца на сайце А1.