Аб унясенні змен у некаторыя публічныя дакументы | Навiны | Пра кампанію

Аб унясенні змен у некаторыя публічныя дакументы

Бiзнесу

Правайдар тэлекам-, ІКТ- і кантэнт-паслуг А1 інфармуе пра ўнясенне з 01.08.2024 года ў некаторыя публічныя дакументы змен, якія закрануць кліентаў юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Змены звязаныя з пашырэннем магчымасці карыстання інтэрнэт-трафікам для тарыфных планаў «Сваё рашэнне.Наватар» з наборам паслуг «200 хвілін ва ўсе сеткі» і «Сваё рашэнне.Майстар» з наборам паслуг «Безліміт хвілін ва ўсе сеткі». Таксама з акрэсленай даты ў парадак прадастаўлення рэгулярнага рахунка ўносяцца дапаўненні, якія не змяняюць парадку аказання паслуг і накіраваныя на ўдакладненне палажэнняў дакумента.

 

З абноўленымі рэдакцыямі дакументаў можна азнаёміцца па спасылках ніжэй:

Парадак аказання паслуг па прапановах «Сваё рашэнне»;

Парадак прадастаўлення рэгулярнага рахунка.