Аб унясенні змен у кошт паслуг міжнароднай сувязі і IP-тэлефаніі | Навiны | Пра кампанію

Аб унясенні змен у кошт паслуг міжнароднай сувязі і IP-тэлефаніі

Прыватным клiентам / Бiзнесу

Правайдар тэлекам-, ІКТ- і кантэнт-паслуг А1 інфармуе аб змене кошту некаторых паслуг міжнароднай сувязі і IP-тэлефаніі для фізічных і юрыдычных асоб — кліентаў Унітарнага прадпрыемства «А1».

 

Так, з 10 мая 2024 года:

  • павялічыцца кошт міжнародных выклікаў для абанентаў мабільнай сувязі, а таксама тарыфы на пакеты міжнародных выклікаў для абанентаў — фізічных і юрыдычных асоб;
  • павялічыцца кошт міжнародных выклікаў, а таксама выходных званкоў на гарадскія нумары, на нумары сетак мабільных аператараў і нумары выдзеленай нумарацыі для кліентаў — юрыдычных асоб, карыстальнікаў паслугі IP-тэлефаніі.

 

З новымі цэнамі для кліентаў-фізічных асоб можна азнаёміцца, перайшоўшы па спасылцы, для кліентаў-юрыдычных асоб — па спасылцы, для карыстальнікаў паслугі IP-тэлефаніі — па спасылцы.

 

Таксама аб зменах можна даведацца, звярнуўшыся праз анлайн-чат на афіцыйным сайце кампаніі www.A1.by або па адзіным нумары кантакт-цэнтра — 150.