Пра часовае прыпыненне працы некалькіх крам А1
А1 працягвае рэалізацыю стратэгіі ўзаемадзеяння з кліентамі шляхам прыярытызацыі дыстанцыйных каналаў продажаў і абслугоўвання.
З 6 красавіка 2020 года часова прыпыненая праца шэрагу грам А1:
- у Мінску – па адрасах вул. Лабанка, 14 і пр-т Дзяржынскага, 104 (ГЗЦ «Тытан»);
- у Пінску – па адрасах вул. Альхоўскіх, 10 і вул. Сонечная, 57;
- у Магілёве – па адрасе вул. Гагарына, 79;
- у Гомелі – па адрасе вул. Гагарына, 65;
- у Гродна – па адрасе вул. Савецкая, 25;
- у Салігорску – па адрасе пр-т Міра, 32.
Выбраць найбліжэйшую ў сваім населеным пункце краму і праверыць яе актуальны рэжым працы можна ў дадатку «Мой А1» ці па спасылцы.
У якасці альтэрнатывы наведванню крам кампанія А1 прапануе сваім абанентам атрымліваць абслугоўванне па сваіх абаненцкіх нумарах (змена тарыфнага плана, падключэнне ці адключэнне неабходных паслуг, кансультацыі па налічэннях і інш.) пры дапамозе анлайн-памочніка на сайце А1.by, у дадатку «Мой А1», а таксама па тэлефоне кантакт-цэнтра 150. Акрамя таго, інтэрнэт-крама А1 дапаможа ў набыцці абсталявання і падключэнні новых SIM-карт з абраным тарыфным планам непасрэдна з дастаўкай на дом, а дадатак А1 banking дазволіць аплаціць усе пакупкі бескантактным спосабам з дапамогай смартфона.