Аб закрыцці паслугі «Прэміум-падпіска ЗберГук» і магчымасці пераходу на A1 Xplore Music ад Deezer
Кампанія А1 інфармуе, што з 31 мая 2021 года будзе закрытая паслуга «Прэміум-падпіска ЗберГук». Карыстальнікі дадзенага сэрвісу змогуць скарыстацца новым прадуктам кампаніі – А1 Xplore Music ад Deezer – і атрымаць доступ да еўрапейскай папулярнай стрымінгавай платформы на спецыяльных умовах.
Алгарытмы Deezer дазволяць карыстальнікам А1 Xplore Music ад Deezer атрымліваць персанальныя рэкамендацыі па падборы трэкаў, карыстацца ўбудаванай у платформу функцыяй распазнавання песень і слухаць улюбёную музыку, аўдыякнігі і падкасты з высокай якасцю гуку і без перапынкаў на рэкламу. Прычым рабіць гэта можна як анлайн без расходу мабільнага трафіку, так і афлайн. А рэгістрацыя на платформе дае магчымасць стварыць свой профіль у Deezer і дзяліцца аўтарскімі плэйлістамі ўлюбёнай музыкі з іншымі карыстальнікамі.
Першыя 30 дзён паслугай А1 Xplore Music ад Deezer можна карыстацца бясплатна. Па заканчэнні тэставага перыяду штомесячная абаненцкая плата складзе 5,9 рубля. Сума будзе спісвацца з балансу асабовага рахунку мабільнага тэлефона.
Актываваць А1 Xplore Music ад Deezer можна праз Асабісты кабінет абанента, дадатак «Мой А1» ці на сайце a1music.by. Пасля гэтага на пазначаны нумар абанента прыйдзе SMS-спасылка на старонку актывацыі паслугі і аўтарызацыі ў Deezer (праз новы або дзеючы акаўнт).