Пра запуск новага тэлевізійнага канала на VOKA | Навiны | Пра кампанію

Пра запуск новага тэлевізійнага канала на VOKA

VOKA

Правайдар тэлеком-, ІКТ- і кантэнт-паслуг А1 інфармуе, што з 23 лютага 2026 г., у Дзень абаронцы Айчыны, пачне сваё вяшчанне новы тэлевізійны канал «ВаенТВ».

 

Канал ствараецца пры падтрымцы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і будзе даступны абанентам на 12-й кнопцы вяшчання.

 

«ВаенТВ» – канал ваенна-патрыятычнай тэматыкі, будзе трансляваць дакументальныя і мастацкія фільмы, аналітычныя праекты, навіны і інтэрв’ю.

 

Змены ў спісе каналаў для кліентаў, якія выкарыстоўваюць анлайн-кінатэатр VOKA, адбудуцца аўтаматычна, дадатковыя наладкі не патрабуюцца.

 

Кліентам паслуг кабельнага тэлебачання для карэктнага адлюстравання змен рэкамендуецца выканаць пераналаджванне праграм індывідуальнага тэлевізійнага прыёмніка (тэлевізара).

 

Тэхнічная даступнасць тэлеканала для кліентаў паслуг кабельнага тэлебачання будзе забяспечвацца паэтапна да 8 сакавіка 2026 г.