Пра запуск новай паслугі ў рамках комплекснага рашэння «Узмацненне сігналу» і ўнясенне змен у некаторыя публічныя дакументы
Прыватным клiентам / Бiзнесу
Правайдар тэлекам-, ІКТ- і кантэнт-паслуг А1 інфармуе аб запуску з 22.04.2025 новай паслугі ў рамках комплекснага рашэння «Узмацненне сігналу». У сувязі з гэтым з 22.04.2025 уносяцца змены ў Парадак аказання паслугі «Узмацненне сігналу». З абноўленай версіяй дакумента можна азнаёміцца па спасылцы.
«Узмацненне сігналу» – гэта комплекснае рашэнне па забеспячэнні арганізацыі камунікацыйнага злучэння з абсталяваннем кампаніі з мэтай забеспячэння лакальнага паляпшэння сігналу мабільнай сувязі (UMTS/3G або LTE/4G), якое таксама ўключае ў сябе мантаж і наладжванне абсталявання падчас падключэння паслугі, афлайн-дыягностыку, інфармацыйную і тэхнічную падтрымку.