Аб змяненні стаўкі ПДВ на паслугі перадачы даных
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 сакавіка 2022 года нумар 131 «Аб развіцці сродкаў масавай інфармацыі» з 1 мая 2022 года падатак на дабаўленую вартасць паслуг па перадачы даных павысіцца на 1 працэнт і складзе 26 працэнтаў. Змяненне стаўкі ПДВ таксама прымяняецца да абаненцкай платы комплексных тарыфных планаў і пакетаў, якія ўключаюць у сябе паслугі перадачы даных па каналах сотавай рухомай і фіксаванай электрасувязі.
Пераразлік кошту тарыфаў з улікам ПДВ будзе праведзены 1 мая 2022 года.