Аб змене кошту некаторых паслуг сувязі А1 | Навiны | Пра кампанію

Аб змене кошту некаторых паслуг сувязі А1

Правайдар тэлекам-, ІКТ- і кантэнт-паслуг A1 інфармуе аб змене тарыфаў на некаторыя паслугі сувязі для фізічных і юрыдычных асоб, што дазволіць кампаніі працягнуць інвеставаць у далейшае пашырэнне пакрыцця сеткі, а таксама ўкараненне новых тэхналогій і сэрвісаў для аказання сучасных паслуг сваім кліентам.

 

З 4 лістапада 2020 года памер абаненцкіх плат на паслугі сувязі, а таксама кошт выходных выклікаў на нумары абанентаў Рэспублікі Беларусь, міжнародных званкоў, мабільнага інтэрнэту звыш уключанага ў абаненцкую плату, SMS і MMS для фізічных і юрыдычных асоб павялічацца ад 3,06% да 4% у межах, вызначаных рэгулятарам у адпаведнасці з заканадаўствам. На тарыфных планах «Лета Кліча», «Слова за слова» і «Усе гавораць» бонусны інтэрнэт-трафік у памеры 50 МБ, 100 МБ і 250 МБ адпаведна стане даступны на пастаяннай аснове.

 

Змена кошту таксама закране паслугі роўмінгу і дадатковыя пакеты мабільнага інтэрнэту, хвілін і SMS, іншыя дадатковыя паслугі, абаненцкую плату некаторых архіўных тарыфных планаў фіксаванай сувязі для фізічных асоб, тарыфу фіксаванай сувязі «Комбі Сола», некаторых тарыфных планаў фіксаванай сувязі для юрыдычных асоб, паслуг кабельнага тэлебачання, а таксама некаторыя падпіскі VOKA, уключаючы пакет «ТБ базавы», які з 4 лістапада 2020 года пяройдзе ў архіў.

 

Кошты большасці дзеючых тарыфных планаў фіксаванай сувязі для фізічных і юрыдычных асоб, а таксама падпісак VOKA застаюцца без змен. Памеры штомесячных плацяжоў па растэрміноўцы за абсталяванне ў межах раней заключаных дагавораў таксама не змяняюцца.

 

З новымі цэнамі на некаторыя паслугі мабільнай сувязі для кліентаў-фізічных асоб можна азнаёміцца, перайшоўшы па спасылцы, на паслугі фіксаванай сувязі – па спасылцы. Прэйскурант для кліентаў-юрыдычных асоб на некаторыя паслугі мабільнай сувязі размешчаны па спасылцы, на паслугі фіксаванай сувязі – па спасылцы. Таксама аб цэнах можна даведацца, звярнуўшыся праз афіцыйныя старонкі A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by ці па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.