Аб змяненні ўмоў аказання некаторых паслуг мабільнай і фіксаванай сувязі для юрыдычных асоб | Навiны | Пра кампанію

Аб змяненні ўмоў аказання некаторых паслуг мабільнай і фіксаванай сувязі для юрыдычных асоб

Унітарнае прадпрыемства "А1" інфармуе аб змяненні кошту некаторых паслуг мабільнай сувязі для карпаратыўных кліентаў, а таксама закрыцці шэрагу архіўных тарыфных планаў фіксаванага інтэрнэту.

 

З 14 сакавіка 2022 года на некаторых тарыфных планах мабільнай сувязі для карпаратыўных кліентаў павялічыцца кошт абаненцкіх поплаткаў, нацыянальных званкоў і інтэрнэт-трафіку. Павышэнне кошту асноўных паслуг мабільнай сувязі складзе ў сярэднім 5,41 працэнта ў межах, устаноўленых рэгулятарам у адпаведнасці з заканадаўствам. Пры гэтым рахунак для карпаратыўнага кліента павялічыцца ў сярэднім на 3, 66%.

 

З новымі коштамі для кліентаў-юрыдычных асоб можна азнаёміцца па спасылцы.

 

Таксама 15 сакавіка 2022 года будзе спынена абслугоўванне юрыдычных асоб на тарыфных планах "Аптымальны 25", "Аптымальны 50", "Разам-50 плюс". 16 сакавіка 2022 года – на тарыфных планах «Малы офіс + ADSL», «Малы офіс Admin + ADSL», «Малы офіс Admin + Ethernet», «Медыум + ADSL», «Офіс + ADSL», «Офіс Admin + ADSL». 17 сакавіка 2022 года – на тарыфных планах «ІВЛ 10», « ІВЛ 20», « ІВЛ 30», « ІВЛ 50», « ІВЛ 75», « ІВЛ 100».

 

Абаненты названых тарыфных планаў, якія не зменяць тарыфны план самастойна да даты спынення абслугоўвання, будуць пераведзены на актуальныя тарыфныя планы зыходзячы з адпаведнага набору паслуг кожнага карыстальніка на бягучай архіўнай прапанове. Пры гэтым для некаторых абанентаў хуткасць інтэрнэту павялічыцца, а таксама стане даступная магчымасць падключэння на спецыяльных умовах да 10 SIM-карт з безлімітам інтэрнэту і званкоў ва ўсе сеткі, да 5 ліцэнзій на паслугі "Канферэнц-сувязь для бізнесу" і "Бізнес пошта".

 

Са схемай пераводу кліентаў-юрыдычных асоб можна азнаёміцца, перайшоўшы па спасылцы.

 

Кансультацыю можна атрымаць па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.