Аб змяненні ўмоў аказання некаторых паслуг мабільнай сувязі і кабельнага тэлебачання А1 | Навiны | Пра кампанію

Аб змяненні ўмоў аказання некаторых паслуг мабільнай сувязі і кабельнага тэлебачання А1

Прыватным клiентам / Бiзнесу

Правайдар тэлекам-, ІКТ- і кантэнт-паслуг А1 інфармуе аб змяненні з 1 лютага 2023 года вартасці некаторых дадатковых пакетаў паслуг мабільнай сувязі. Змяненні закрануць пакеты «Безліміт мінут ва ўсе сеткі плюс» і «Безліміт мінут унутры сеткі плюс», даступныя ўсім карыстальнікам некаторых архіўных прапаноў: тарыфнага плана «Стартавы» і лінейкі тарыфных планаў «Камфорт». З новымі ўмовамі можна азнаёміцца па спасылцы.

 

Памеры абаненцкіх плат тарыфных планаў мабільнай і фіксаванай сувязі для фізічных і юрыдычных асоб, а таксама ўмовы надання інтэрнэту звыш аб’ёму, уключанага ў абаненцкую плату, SMS і MMS, якія адпраўляюцца ўнутры Рэспублікі Беларусь, застануцца без змяненняў.

 

Таксама кампанія А1 інфармуе аб змяненні з 1 лютага 2023 г. умоў аказання некаторых паслуг для прыватных і юрыдычных кліентаў кабельнага тэлебачання ў горадзе Брэст. Новыя ўмовы даступныя па спасылцы.