Аб змене ўмоў аказання паслуг кабельнага тэлебачання А1 для фізічных асоб
Прыватным клiентам
Правайдар тэлекам-, ІКТ- і кантэнт-паслуг А1 інфармуе пра ўнясенне змен ва ўмовы аказання некаторых паслуг кабельнага тэлебачання ад А1.
З мэтай аптымізацыі аказання паслуг для зручнасці карыстальнікаў з 29.04.2024 года частка дзейных і архіўных тарыфных планаў кабельнага тэлебачання для абанентаў фізічных асоб будуць згрупаваныя і перайменаваныя па прынцыпе аднолькавага кошту. Звяртаем увагу на тое, што скідкі, якія раней ужываліся да вышэйзгаданых паслуг, захоўваюцца.
Таксама А1 інфармуе пра тое, што з 01.05.2024 года адбудзецца змена кошту паслуг кабельнага тэлебачання. З абноўленымі ўмовамі, найменнямі і цэнамі на паслугі кабельнага тэлебачання можна азнаёміцца, перайшоўшы па спасылцы.