Аб змяненні ўмоў аказання паслуг па некаторых архіўных прапановах А1 | Навiны | Пра кампанію

Аб змяненні ўмоў аказання паслуг па некаторых архіўных прапановах А1

Кампанія А1 інфармуе аб змяненні ўмоў аказання паслуг па некаторых архіўных тарыфных планах і паслугах.

 

Так, у рамках актуалізацыі партфоліа прапаноў для юрыдычных асоб з 1 кастрычніка 2022 года кампанія А1 пераводзіць у архіў паслугу «Воблачны клас», захаваўшы абслугоўванне дзеючых кліентаў, а таксама спыняе абслугоўванне па наступных архіўных тарыфных планах мабільнай сувязі: «Агракарпарацыя», «Карпаратыўны 1000», «Карпаратыўны 1000-Р», «Карпаратыўны 1000 VIP», «Карпаратыўны 15», «Карпаратыўны 200 V.I.P.», «Карпаратыўны 30», «Карпаратыўны 5», «Карпаратыўны 50», «Карпаратыўны 500», «Карпаратыўны Офіс», «Карпаратыўны Офіс 1», «Карпаратыўны Офіс 2», «Карпаратыўны спец 1000», «Карпаратыўны спец 1000.», «Карпаратыўны спец 200», «Карпаратыўны спец 500», «Карпаратыўны спец 500.», «Менеджар», «Менеджар+», «Мая кампанія», «Партнёр», «Спецыяліст-1000», «Экспедытар», «Экспедытар-лайт», «Light+ для бізнесу», «Карпаратыўны unlim 3G».

 

Да 1 кастрычніка 2022 года абаненты-фізічныя асобы дадзеных архіўных тарыфных планаў могуць самастойна перайсці на любую прапанову з актуальнай лінейкі ў праграме «Мой А1» або ў Асабістым кабінеце. Для абанентаў-юрыдычных асоб змена архіўнага тарыфнага плана на актуальны магчымая як самастойна ў Асабістым кабінеце пры ўзроўнях доступу «Адміністратар» або «Супервайзер», так і па заяве стандартнага ўзору, якую можна перадаць на адрас legal@a1.by. З 1 кастрычніка 2022 г. абаненты, якія не змянілі тарыфны план самастойна, будуць пераведзеныя на тарыфныя планы ў адпаведнасці са схемай па спасылцы.

 

Акрамя таго, кампанія А1 інфармуе аб унясенні змяненняў у «Парадак аказання паслуг у рамках архіўных тарыфных планаў з абаненцкай платай» з 1 кастрычніка 2022 года. З абноўленым дакументам можна азнаёміцца, перайшоўшы па спасылцы: Парадак аказання паслуг у рамках архіўных тарыфных планаў з абаненцкай платай.