Аб змяненні ўмоў аказання паслугі «Smart-рассылка», спыненні аказання архіўных паслуг: «Каардынатар» і «Wi-Fi для бізнесу»
Правайдар тэлекам-, ІКТ- і кантэнт-паслуг А1 інфармуе пра змяненне ўмоў аказання паслугі «Smart-рассылка» для бізнесу з 01.03.2024 года. З абноўленымі тарыфамі можна азнаёміцца ў табліцы ніжэй:
SMS-рассылка: | Кошт, руб. з ПДВ |
1 паведамленне ўнутры сеткі | 0,029 |
1 паведамленне ў сеткі іншых аператараў Рэспублікі Беларусь | 0,033 |
1 паведамленне ва ўсе сеткі аператараў Рэспублікі Беларусь (агульная рассылка) | 0,031 |
1 паведамленне ў сеткі замежных аператараў (апрача Расійскай Федэрацыі) | 0,65 |
Астатнія тарыфы ў рамках паслугі «Smart-рассылка» застаюцца без змен.
Паслуга «Smart-рассылка» дазваляе індывідуальным прадпрымальнікам і юрыдычным асобам ажыццяўляць рассылкі сваім кліентам па каналах Viber і SMS з адзінай і абароненай платформы. Скарыстацца паслугамі платформы рассылак можа абанент А1 з любым тарыфным планам для юрыдычнай асобы (акрамя тарыфных планаў «Перадача даных» і «Тэлеметрыя»). Падключэнне бясплатнае — трэба толькі звярнуцца з заявай у магазіны А1 або адправіць яе на электронны адрас Legal@a1.by.
Таксама кампанія А1 інфармуе пра спыненне аказання архіўнай паслугі «Каардынатар» для кліентаў фізічных і юрыдычных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, з 01.03.2024 года.
Апрача таго, кампанія А1 паведамляе пра спыненне абслугоўвання абанентаў па архіўных паслугах сэрвісу «Wi-Fi для бізнесу»: «Абслугоўванне кропкі доступу», «Арэнда партала аўтарызацыі», «Персаналізацыя партала аўтарызацыі» і «Персаналізацыя кропкі доступу» з 01.03.2024 года.
Карыстальнікі паслугі «Абслугоўванне кропкі доступу» будуць аўтаматычна пераведзеныя на паслугі «Абслугоўванне кропкі доступу (без катэгорыі)», «Абслугоўванне кропкі доступу катэгорыі 1» і «Абслугоўванне кропкі доступу катэгорыі 2» зыходзячы з тэхнічных асаблівасцей.
У сувязі з гэтым з указанай даты ўносяцца змены ў «Парадак прадастаўлення сэрвісу «Wi-Fi для бізнесу». З новай рэдакцыяй дакумента можна азнаёміцца па спасылцы.
Падрабязней пра асаблівасці аказання паслугі можна даведацца ў адпаведным раздзеле.