Аб змене ўмоў ажыццяўлення паслугі «Smart-рассыланне»
Кампанія А1 інфармуе аб змене ўмоў ажыццяўлення паслугі «Smart-рассылка» для бізнэсу з 1 траўня 2021 года. З абноўленымі тарыфамі можна азнаёміцца ў табліцы ніжэй:
Назва паслугі | Кошт, руб. з ПДВ | Кошт з 01.05.2021, руб. з ПДВ |
---|---|---|
«SMS – рассылка» ўнутры сеткі, за 1 паведамленне | 0,019 | 0,023 |
«SMS – рассылка» ў сетцы іншых аператараў Рэспублікі Беларусь, за 1 паведамленне | 0,021 | 0,026 |
«SMS – рассылка» ў сеткі замежных аператараў, за 1 паведамленне | 0,2 | 0,25 |
Астатнія тарыфы ў рамках паслугі «Smart-рассылка» застаюцца без змен.
Паслуга «Smart-рассылка» дазваляе індывідуальным прадпрымальнікам і юрыдычным асобам ажыццяўляць рассылкі сваім кліентам па каналах Viber і SMS з адзінай і абароненай платформы. Скарыстацца паслугамі платформы рассылак можа абанент А1 з любым тарыфным планам для юрыдычнай асобы (акрамя тарыфных планаў «Перадача даных» і «Тэлеметрыя»). Падключэнне бясплатнае – трэба толькі звярнуцца з заявай у краму А1 або адправіць яго на электронны адрасLegal@a1.by.