Аб аптымізацыі некаторых падпісак відэсэрвісу VOKA | Навiны | Пра кампанію

Аб аптымізацыі некаторых падпісак відэсэрвісу VOKA

Правайдар тэлекам-, ІКТ- і кантэнт-паслуг A1 інфармуе аб аптымізацыі некаторых падпісак відэасэрвісу VOKA. Так, з 17 чэрвеня 2021 года будуць перайменаваныя падпіскі «Усё ўключана» на «Усё ўключана Прэміум», «Усё ўключана мідзі» на «Усё ўключана мідзі Прэміум», а «Усё ўключана лайт» на «Усё ўключана».

 

Таксама з 17 чэрвеня падпіскі «Усё ўключана Прэміум» і «Усё ўключана мідзі Прэміум» пяройдуць у архіў. Пры гэтым абаненты, якія падключылі дадзеныя пакеты да 16 чэрвеня 2021 года ўключна, змогуць працягнуць імі карыстацца на ранейшых умовах. Новым абанентам відэасэрвісу VOKA з 17 чэрвеня стане даступная адна падпіска «Усё ўключана», кошт якой будзе складаць 13,90 рубля на 30 дзён.