Абнаўленне паслугі «Мабільная каса»: новая назва і выгадная растэрміноўка
Кампанія А1 інфармуе аб абнаўленні паслугі «Мабільная каса». Так, з 21 красавіка 2020 года паслуга зменіць сваю назву на «Мабільны POS-тэрмінал», а кліентам стане даступная новая выгадная опцыя набыцця абсталявання ў растэрміноўку.
Нягледзячы на змену назвы, паслуга, як і раней, будзе забяспечваць юрыдычным асобам прыём аплаты па банкаўскіх картах «БЕЛКАРТ», Visa International і MasterCard Worldwide любога банка з дапамогай смартфона ці планшэта, а таксама партатыўнага mPOS-тэрмінала.
З дапамогай паслугі «Мабільны POS-тэрмінал» можна ажыццяўляць аплату картамі любога тыпу – бескантактнымі, з мікрачыпам і з магнітнай паласой. Для працы патрабуецца касавы апарат, смартфон ці планшэт з АС Android 4.1 і вышэй, а таксама комплекснае рашэнне ад А1 у выглядзе партатыўнага mPOS-тэрмінала і лінейкі тарыфных планаў «Бізнес-план». Пры гэтым mPOS-тэрмінал сумяшчальны са «Smart-касай» ад А1, што адкрывае кліентам перспектыву замены цэлага «парка» кантрольна-касавай тэхнікі адным мабільным рашэннем.
Адначасова са зменай назвы паслугі змяняюцца і ўмовы набыцця mPOS-тэрмінала ў А1: да ўжо даступнай пакупнікам 11-месячнай растэрміноўкі цяпер дадалася яшчэ адна – тэрмінам на 24 месяцы з памерам штомесячнага ўзносу 12,5 рубля.
Падрабязнасці – на афіцыйнай старонцы A1 у Facebook, праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, суполку кампаніі ў Viber, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.