Абнаўленне «Віртуальнай АТС» ад А1: падключэнне на бягучыя тарыфныя планы, адпраўка SMS-візітоўкі і палепшаная праца з уваходнымі званкамі | Навiны | Пра кампанію

Абнаўленне «Віртуальнай АТС» ад А1: падключэнне на бягучыя тарыфныя планы, адпраўка SMS-візітоўкі і палепшаная праца з уваходнымі званкамі

Бiзнесу

Адна з найбольш запатрабаваных паслуг А1 для бізнесу – воблачнае рашэнне «Віртуальная АТС» – атрымала маштабнае абнаўленне з фокусам на зручнасць выкарыстання, прастату падключэння і пашырэнне магчымасцей працы з уваходнымі званкамі.

 

Дзякуючы гнуткасці сэрвісу запуск воблачнага рашэння максімальна просты і даступны. З лёгкасцю сумяшчайце на адным і тым жа нумары і прыладзе як паслугі «Віртуальная АТС», так і тарыфных планаў А1, у тым ліку – прапановы «Сваё рашэнне».

 

Апрача таго, дададзена функцыя «Адпачынак», што дае магчымасць з лёгкасцю адключаць працоўныя званкі ў Асабістым кабінеце сэрвісу і карыстацца сваім нумарам у адпачынку, падключаць роўмінг, а потым гэтак сама проста пераводзіць свой нумар або нумар супрацоўніка ў працоўны рэжым.

 

Адно з абнаўленняў– функцыя «SMS-візітоўка» – дазваляе адпраўляць паведамленні новым абанентам, якія тэлефануюць на шматканальны нумар кампаніі ўпершыню. SMS-візітоўка дапаможа новым і патэнцыйным кліентам атрымаць больш карыснай інфармацыі пра кампанію, актуальныя акцыі або спасылкі на профіль у сацыяльных сетках і г.д.

 

Новыя функцыі зрабілі больш зручнай і апрацоўку ўваходных выклікаў. Цяпер паўторныя званкі ад знешніх абанентаў можна аўтаматычна перанакіраваць на таго ж аператара, з якім яны камунікавалі раней, наладзіўшы інтэрвал у Асабістым кабінеце. А дзякуючы функцыі «Зваротны званок» абаненты могуць запытаць уваходны выклік ад кампаніі. Для гэтага дастаткова націснуць клавішу «1» падчас чакання ў чарзе кол-цэнтра – так будзе сфарміраваная заяўка на «зваротны званок».

 

«Віртуальная АТС» – комплекснае воблачнае рашэнне для падключэння разумнай тэлефаніі ў офісе, што яднае ў сабе мабільныя нумары і тэлефоны, размешчаныя ў офісе. Кліентам не трэба набываць спецыяльнае абсталяванне і аплачваць працу ўласнага IT-спецыяліста. Сэрвіс аптымальна пасуе для арганізацыі ўзаемадзеяння любых падраздзяленняў, эфектыўны для працы кол-цэнтраў, інтэрнэт-крам, службаў тэхнічнай падтрымкі, дыспетчарскіх службаў і іншых арганізацый, супрацоўнікам якіх неабходна актыўна кантактаваць з кліентамі па тэлефоне. Ён дазваляе эфектыўна працаваць са званкамі ў шматканальным рэжыме, весці запіс размоў, збіраць статыстыку і інтэграваць атрыманыя дадзеныя ў CRM-сістэмы «Бітрыкс24» і «amoCRM» для далейшага аналізу.