Абслугоўванне абанентаў некалькіх правайдэраў у Брэсце будзе ажыццяўляцца А1 | Навiны | Пра кампанію

Абслугоўванне абанентаў некалькіх правайдэраў у Брэсце будзе ажыццяўляцца А1

Правайдэр тэлекам-, ІКТ- і кантэнт-паслуг А1 і правайдэры «Элсат», «Элсат ТБ» і «Элнет» заключылі дагавор, на падставе якога з 16.05.2022 г. абслугоўванне абанентаў брэсцкіх правайдэраў будзе ажыццяўляцца кампаніяй А1. Гэта закране фізічныя і юрыдычныя асобы, якія карыстаюцца паслугамі інтэрнэту па тэхналогіі Ethernet і кабельнага тэлебачання.

 

Так, з указанай даты абаненты «Элсат», «Элсат ТБ» і «Элнет» будуць пераведзены на тарыфныя планы А1. Змена тарыфнага плана адбудзецца ў аўтаматычным рэжыме. У якасці бонуса ўсім абанентам будуць прадастаўлены спецыяльныя ўмовы абслугоўвання.

 

З падрабязнай інфармацыяй аб змяненнях у абслугоўванні для абанентаў ТАА «Элсат», ТАА «Элсат ТБ» і ТАА «Элнет», якія набудуць моц з 16.05.2022 г. у сувязі з пераходам усіх правоў і абавязкаў па дагаворах аб аказанні паслуг электрасувязі Унітарнаму прадпрыемству «А1», можна азнаёміцца ніжэй, а таксама на сайтах правайдэраў па спасылках: «Элсат», «Элсат ТБ» и «Элнет».