Анлайн кінатэатр VOKA ад A1 запускае калядную акцыю: атрымайце скідку на падпіску, пракруціце «кола» – і дазнайцеся свой «сюжэт» на 2026 год | Навiны | Пра кампанію

Анлайн кінатэатр VOKA ад A1 запускае калядную акцыю: атрымайце скідку на падпіску, пракруціце «кола» – і дазнайцеся свой «сюжэт» на 2026 год

VOKA

Напярэдадні Калядаў анлайн-кінатэатр VOKA ад A1 прапануе ўсім аматарам фільмаў і серыялаў атрымаць вясёлае прадказанне на будучы год ад улюбёных герояў! Да 31 студзеня 2026 г. на адмысловым сайце voka2026.by кожны ахвотны зможа падключыць падпіску «Усё ўключана» са скідкай 50% на першыя 360 дзён і пакруціць «кола», зазірнуўшы ў верагодны «сюжэт» сваёй будучыні.

 

З падпіскай «Усё ўключана» вы глядзіце кантэнт у высокай якасці без рэкламы: калекцыі найбуйнейшых анлайн-кінатэатраў START, WINK, Premier, найпапулярнейшыя фільмы і серыялы сусветных студый, прамыя трансляцыі падзей, а таксама раздзелы «Караоке» і «Радыё». Частка фільмаў даступна на беларускай мове ў раздзеле «CINEVOKA – Кіно па-беларуску». Цяпер у эксклюзіўнай калекцыі праекта даступна больш за 100 фільмаў у беларускай агучцы: ад усімі любімай класікі да самых гучных прэм’ер апошніх гадоў. Кантэнт ствараецца адмыслова для платформы.

 

Не ўпусціце магчымасці зазірнуць у магчымую будучыню – героі фільмаў падкажуць, чаго можна чакаць!

 

З Калядамі і новымі сюжэтамі ад VOKA!