#оставайсяонлайн: А1 прапанаваў бясплатны безлімітны інтэрнэт і адкрыў доступ да відэасэрвісу VOKA сваім абанентам | Навiны | Пра кампанію

#оставайсяонлайн: А1 прапанаваў бясплатны безлімітны інтэрнэт і адкрыў доступ да відэасэрвісу VOKA сваім абанентам

Уважліва сочачы за сітуацыяй з распаўсюджваннем каранавіруса ў Беларусі, кампанія А1 прыняла рашэнне пра падтрымку сваіх абанентаў у бягучых акалічнасцях.

 

У сваім відэазвароце, даступным па спасылцы, генеральны дырэктар А1 Гельмут Дуз расказаў пра крокі, якія робіць кампанія, каб абаненты захавалі свае кантакты з атачэннем і заставаліся ў курсе самых апошніх навін без дадатковых выдаткаў.

 

 

Так, з 26 сакавіка па 31 жніўня 2020 г. А1 запускае ініцыятыву #оставайсяонлайн, дзякуючы якой абанентам кампаніі будзе прапанаваны бясплатна базавы безлімітны інтэрнэт, а таксама доступ да папулярных фільмаў і серыялаў у відэасэрвісе VOKA.

 

Актыўнасць даступная карыстальнікам папулярных тарыфных планаў: архіўнай лінейкі тарыфных планаў «Камфорт», актуальных тарыфаў «Камфорт S», «Камфорт М», «Камфорт L» і «Камфорт XL», а таксама тарыфу «Стартавы». У рамках ініцыятывы #оставайсяонлайн новыя і дзейсныя абаненты гэтых тарыфных планаў у дадатак да свайго асноўнага інтэрнэт-трафіку змогуць бясплатна па 31 жніўня 2020 г. скарыстацца базавым пакетам «Безлімітны інтэрнэт на хуткасці да 512 Кбіт/с». Каб падключыць бясплатны пакет абанентам неабходна ўвесці USSD-запыт *135*7*1*2*1*1#выклік (для тарыфнага плана «Стартавы» *135*7*4*1#, архіўных тарыфаў лінеяк «Камфорт», «Камфорт+» – *135*7#) ці падключыць паслугу праз дадатак «Мой А1».

 

Акрамя таго, дзякуючы ініцыятыве #оставайсяонлайн усе абаненты названых тарыфных планаў (акрамя тарыфнага плана «Стартавы»), а таксама тарыфнага плана «Без Ліміту» змогуць атрымаць бясплатны доступ да бібліятэкі фільмаў і серыялаў у відэасэрвісе VOKA. Таксама ўсім карыстальнікам VOKA будзе адкрыты бясплатны доступ да 30 самых папулярных ТБ-каналаў рознай тэматыкі, уключаючы ТНТ International, Кинохит, Киносемья, Nickelodeon, Discovery, Eurosport 1, Viasat History і іншыя. Для прагляду дастаткова ўсталяваць дадатак VOKA, зарэгістравацца і падключыць падпіску «Фільмы і серыялы».

 

Абанентам астатніх архіўных тарыфных планаў (лінейкі «Камфорт», «Лета кліча», «Зручны», «Лайт» і інш.) базавы безлімітны інтэрнэт будзе падавацца бясплатна з моманту падключэння і да 31 снежня 2020 г. пры пераходзе на любы з вышэйназваных тарыфаў » (USSD-запыт *141*3*4#).

 

Карыстальнікі тарыфных планаў «Прывітанне.Званкі» і «Прывітанне.Званкі+Інтэрнэт» у рамках #оставайсяонлайн змогуць па 31 жніўня 2020 г. уключна атрымліваць дадатковыя 200 МБ мабільнага інтэрнэт-трафіку ў дадатак да актываванай падпіскі на 7 дзён. Пры выбары падпіскі на 30 дзён – 800 МБ. Трафік будзе налічаны аўтаматычна пры падключэнні, актывацыі падпіскі ці прадаўжэнні на наступны перыяд.

 

Такую ж магчымасць, але ужо з перыядам бясплатнага карыстання інтэрнэт-трафікам да 31 снежня 2020 г., атрымаюць абаненты архіўных тарыфных планаў лінейкі «Прывітанне» («Наш Гарадок», «Прывітанне, Гарадок», «Приветик», «Вам Грошы» і іншыя) пры пераходзе на тарыф «Прывітанне.Званкі» (USSD-запыт *126*8*1*2#) ці «Прывітанне. Званкі+Інтэрнэт» (USSD-запыт *126*8*1*3#).

 

Кампанія А1 таксама інфармуе, што ветэраны і асобы, прыраўнаваныя да іх, будуць карыстацца ўключаным пакетам паслуг на тарыфным плане «Перамога» з нулявой абаненцкай платай з 26 сакавіка 2020 г. і надалей.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, суполку кампаніі ў Viber, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.