Упершыню ў Беларусі: кампанія А1 распрацавала новы спартовы брэнд з футбольным клубам «Юніёр» | Навiны | Пра кампанію

Упершыню ў Беларусі: кампанія А1 распрацавала новы спартовы брэнд з футбольным клубам «Юніёр»

Кампанія А1 аб'ядналася з футбольным клубам «Юніёр» для стварэння сумеснага спартовага брэнду «А1 Юніёр». Гэта першы ў краіне вопыт настолькі глабальнага супрацоўніцтва бізнэсу з дзіцяча-юнацкімі камандамі.


Праграма партнёрства стартуе з верасня і будзе складацца з некалькіх напрамкаў па развіцці дзіцяча-юнацкага спорту. Да пачатку сезона 2019/2020 у рамках калабарацыі «А1 Юніёр» ужо закуплена новая экіпіроўка для гульцоў клуба.


«Масавы спорт кампанія А1 падтрымлівала заўсёды, з'яўляючыся тытульным спонсарам самых вядомых клубаў у краіне. Але ніколі раней у гісторыі дзіцяча-юнацкага футбола ў Беларусі хоць які-небудзь клуб меў генеральнага партнёра, які б падтрымліваў яго ўвесь час – першым такім вопытам будзе наша супрацоўніцтва з «Юніёрам». У нашай краіне гэта адна з найлепшых футбольных школаў для дзяцей. Для кампаніі А1 дапамога дзецям – адзін з найважнейшых напрамкаў карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці. Разам мы зможам зрабіць значна больш для таго, каб улюбёным спортам магло займацца любое дзіця, таму аб'ядналі свае імёны пад агульным брэндам «А1 Юніёр», – адзначыў загадчык аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі А1 Мікалай Брэдзялёў.


Клуб «Юніёр» заснаваны ў Мінску 8 гадоў таму. Цяпер тут трэніруецца 300 дзяцей ва ўзросце ад 5 да 16 гадоў. Каманды клуба рэгулярна бяруць удзел у турнірах міжнароднага і рэспубліканскага класа. У залежнасці ад жадання і фізічнай падрыхтоўкі дзеці могуць займацца як на аматарскім, так і на прафесійным узроўнях. З 2018 года ў «Юніёры» дзейнічае аддзел жаночага футбола, які ўзначальвае Кацярына Аўхімовіч – чэмпіёнка Беларусі, чэмпіёнка Расіі, найлепшая футбалістка Беларусі 2013 года.


У мінулым сезоне (2018/2019) «Юніёр» стаў адным з дзевяці ўдзельнікаў праграмы клубнага развіцця УЕФА ў Беларусі, у рамках якой усе трэнеры прайшлі навучанне па еўрапейскіх методыках і атрымалі ліцэнзіі УЕФА катэгорый D і С, што надае права праводзіць заняткі ў дзіцячых і юнацкіх камандаў. Колькі трэнераў клуба ўжо маюць ліцэнзіі катэгорыі В, якая дазваляе працаваць і з дарослымі прафесіяналамі.


Падтрымка кампаніі А1 і яе актыўны ўдзел у жыцці клуба пашырыць магчымасці камандаў «Юніёра», а таксама дапаможа ім трэніравацца і выступаць на якасна новым узроўні. Праграма партнёрства «А1 Юніёр» рэалізуецца пры садзейнічанні Беларускай федэрацыі футбола.