Планшэт Xiaomi Pad 5 з памяццю 6/256 ГБ ужо ў А1
У А1 пачаліся продажы планшэта Xiaomi Pad 5 з аб’ёмам аператыўнай і ўбудаванай памяці ў 6 ГБ і 256 ГБ адпаведна. Навінка даступная для набыцця як адным плацяжом, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў ад 70,79 рубля ў месяц.
Xiaomi Pad 5 вылучаецца выдатным 11-цалёвым IPS-экранам з частатой абнаўлення да 120 Гц, магутным 8-ядзерным працэсарам Qualcomm Snapdragon 860 і ёмістай батарэяй на 8720 мАг з падтрымкай хуткай 33-ватавай зарадкі.
Флагманская аўдыясістэма з чатырма дынамікамі забяспечвае аб’ёмнае гучанне з эфектам поўнага паглыблення. А дысплей з нізкім узроўнем сіняга святла абароніць зрок пры чытанні кніг і праглядзе мэдыякантэнту.
Спяшайцеся за стыльным планшэтам Xiaomi Pad 5 і яскравымі эмоцыямі ў А1!
Здзейсніць куплю з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці ўстройства, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць куплю можна праз віртуальны магазін.
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.