Па ініцыятыве А1 кіберспорт можа стаць афіцыйным відам спорту ў Беларусі | Навiны | Пра кампанію

Па ініцыятыве А1 кіберспорт можа стаць афіцыйным відам спорту ў Беларусі

Беларускі кіберспорт зрабіў яшчэ адзін важны крок на шляху да афіцыйнага прызнання: 17 красавіка 2020 года адбылася дзяржаўная рэгістрацыя Беларускай асацыяцыі камп'ютарнага спорту (БАКС). Ініцыятарам яе стварэння выступіла кампанія А1.

 

Асацыяцыя створана ў інтарэсах развіцця і папулярызацыі камп'ютарнага спорту ў Рэспубліцы Беларусь і надання яму масавага характару.

 

Членамі БАКС, акрамя А1, з'яўляюцца відэасэрвіс VOKA і Беларуская федэрацыя камп'ютарнага спорту. У перспектыве чакаецца ўступленне ў асацыяцыю новых членаў (у гэтай якасці могуць выступаць толькі юрыдычныя асобы).

 

«Галоўнае, дзеля чаго мы выступілі з ініцыятывай стварэння асацыяцыі, – гэта магчымасць пачаць працэдуру прызнання кіберспорту афіцыйным відам спорту ў Беларусі. Цяпер ад імя Беларускай асацыяцыі камп'ютарнага спорту мы можам выступіць з адпаведнай заяўкай. Мы разлічваем на актыўную падтрымку асацыяцыі і яе мэт з боку ўсіх арганізацый, сур'ёзна зацікаўленых у развіцці беларускага кіберспорту – у першую чаргу каманд, якія ўжо існуюць, а таксама кампаній, якія вераць у яго патэнцыял і гатовы да актыўных дзеянняў», – адзначыў намеснік генеральнага дырэктара кампаніі А1 па лічбавых платформах і кантэнце Антон Бладзік.

 

Сярод іншых мэт Беларускай асацыяцыі камп'ютарнага спорту – прыцягненне інвестыцый у развіццё беларускага кіберспорту, каардынацыя дзейнасці яе ўдзельнікаў і інш.