#Падумайце5секунд: А1 правёў анлайн-навучанне па бяспецы ў інтэрнэце для сацыяльных работнікаў па ўсёй Беларусі | Навiны | Пра кампанію

#Падумайце5секунд: А1 правёў анлайн-навучанне па бяспецы ў інтэрнэце для сацыяльных работнікаў па ўсёй Беларусі

ESG

Больш за 500 сацыяльных работнікаў па ўсёй Беларусі прайшлі анлайн-навучанне па асновах кібербяспекі ад А1. Яно прымеркавана да запуску агульнанацыянальнай інфармацыйнай кампаніі А1 #Падумайце5секунд, скіраванай на абарону кліентаў А1 і ўсіх грамадзян Беларусі ад махлярства.

 

Галоўная мэта кампаніі А1 #Падумайце5секунд – праінфармаваць як мага больш людзей пра спосабы абароны сваіх асабістых дадзеных і нагадаць пра тое, як важна не спяшацца выконваць просьбы незнаёмцаў. Самы просты спосаб засцерагчы сябе – проста ўзяць паўзу і падумаць 5 секунд перад тым, як перайсці па незнаёмай спасылцы, перадаць камусьці коды з SMS або адказаць на падазроны званок з месенджэра.

Аднымі з найбольш уразлівых катэгорый насельніцтва, якія часцей за ўсё становяцца ахвярамі махляроў, з'яўляюцца людзі старэйшага ўзросту і людзі з інваліднасцю. Каб забяспечыць для іх доступ да важнай інфармацыі, кампанія A1 у супрацоўніцтве з Фондам ААН у галіне народанасельніцтва і Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны распрацавала памятку, якая ўжо даступная для запампоўкі на сайце safety.a1.by. Друкаваныя версіі памяткі можна знайсці ва ўласных крамах A1 і ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па ўсёй Беларусі.

Каб павысіць узровень ведаў у сферы кібербяспекі, арганізавана навучанне сацыяльных работнікаў, якія пастаянна ўзаемадзейнічаюць з людзьмі старэйшага ўзросту і людзьмі з інваліднасцю і дапамагаюць ім вырашаць пытанні, звязаныя з выкарыстаннем інтэрнэту і мабільнай сувязі.

 

Дзякуючы анлайн-трансляцыі больш за 500 сацыяльных работнікаў з больш як 160 арганізацый сістэмы сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па ўсёй краіне асвоілі базавыя веды па асновах бяспекі ў інтэрнэце і атрымалі практычныя рэкамендацыі па працы ў гэтым кірунку. Цяпер яны змогуць растлумачыць сваім падапечным, як пазбегнуць махлярства пры пошуку інфармацыі і здзяйсненні анлайн-пакупак, дзе спампоўваць правераныя прыкладанні і на якія званкі ў месенджэрах не варта адказваць.

А1 ужо некалькі гадоў запар у супрацоўніцтве з Фондам ААН у галіне народанасельніцтва і Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны рэалізуе праект #яанлайн, у рамках якога супрацоўнікі кампаніі праводзяць бясплатныя заняткі па лічбавай граматнасці ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Гэта дапамагло павысіць кампетэнцыю больш за 1000 супрацоўнікаў і валанцёраў сістэмы сацыяльнай абароны, а цяпер навучанне А1 дазволіць ім надаць асаблівую ўвагу пытанням бяспекі ў інтэрнэце.