Карыстальнікі мабільнага інтэрнэту ад А1 у Магілёве заўважаць істотныя змены: кампанія рэалізавала праект развіцця 4G-сеткі ў горадзе | Навiны | Пра кампанію

Карыстальнікі мабільнага інтэрнэту ад А1 у Магілёве заўважаць істотныя змены: кампанія рэалізавала праект развіцця 4G-сеткі ў горадзе

Аб кампаніі

Кампанія А1 значна палепшыла працу LTE-сеткі ў горадзе Магілёве. Дзякуючы новым магутнасцям, запушчаным у дыяпазоне 1 800 МГц, ёмістасць і пакрыццё 4G істотна павялічыліся. Гэта дазволіла значна павысіць прапускную здольнасць сеткі і павялічыць хуткасць перадачы дадзеных на тэрыторыі Магілёва.

 

Паляпшэнне параметраў 4G-сеткі А1 у Магілёве і запуск новых сайтаў азначае больш стабільны доступ у высакахуткасны мабільны інтэрнэт па тэхналогіі LTE, а таксама працу галасавой сувязі новага пакалення па тэхналогіі VoLTE для большай колькасці карыстальнікаў у розных раёнах горада.

 

Праект быў рэалізаваны ў партнёрстве з інфраструктурным аператарам beСloud, які займаецца будаўніцтвам, эксплуатацыяй і развіццём адзінай сеткі LTE ў Беларусі. У рамках гэтага супрацоўніцтва А1 прадастаўляе beCloud сваю тэхнічную інфраструктуру, а таксама транспартную сетку на аснове гібрыдных, радыёрэлейных і оптавалаконных ліній сувязі для ўсталёўкі абсталявання, якое забяспечвае працу сувязі чацвёртага пакалення.

 

Папярэдні маштабны запуск новых магутнасцей у 4G-сетцы А1 у Магілёве быў ажыццёўлены напрыканцы 2021 года ў рамках рэалізацыі партнёрскага праекта А1 і beCloud. Тады Магілёўская вобласць стала першым рэгіёнам Беларусі, дзе сувязь 4G стала даступная 100% насельніцтва. З таго часу намаганні партнёраў накіраваныя на развіццё і паляпшэнне існуючай сеткі: на працягу 2024 года ў Магілёве запланаваныя як павелічэнне колькасці сайтаў у дыяпазоне 1 800 МГц, так і запуск новых у дыяпазоне 2 600 МГц.

 

Сувяззю па стандарце 4G змогуць карыстацца тыя абаненты А1, чые SIM-карты і мабільныя прылады падтрымліваюць дадзеную тэхналогію. Спраўдзіць гатоўнасць прылады да працы ў новай сетцы можна ў меню «Налады», выбраўшы адпаведныя параметры (3G/4G ці LTE). Пры гэтым на экране з'явіцца адзнака, якая пацвярджае магчымасць карыстання паслугай перадачы дадзеных у сетцы 4G.

 

Падтрымку 4G сваёй SIM-картай абаненты A1 могуць праверыць з дапамогай бясплатнага USSD-запыту *181#выклік. У адказ аператар адправіць SMS з вынікам праверкі смартфона і SIM-карты. У выпадку, калі SIM-карта не падтрымлівае 4G, яе можна замяніць бясплатна ў любом магазіне кампаніі ці дылерскіх цэнтрах.