Папаўненне асартыменту тэхнікі ад Dyson у А1
У магазінах А1 стартавалі продажы ўніверсальнага стайлера Dyson HS05 Airwrap Complete Long. Набыць навінку можна як аднаразовым плацяжом, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў.
Dyson HS05 Airwrap Complete Long дакладна падбярэ рэжым, які падыдзе вашым валасам: усяго тры кнопкі дазваляюць выбраць тры ўзроўні інтэнсіўнасці паветранай плыні, тэмпературны рэжым ці хутка пераключыць фен на халоднае паветра. Інтэлектуальная сістэма вымярае тэмпературу паветра больш за 40 разоў у секунду і строга пільнуе, каб тэмпература не перавышала бяспечныя 150 градусаў. Пры гэтым сушэнне валасоў адбываецца менавіта за кошт плыні паветра, а не ўздзеяння тэмпературы, што захоўвае локаны здаровымі.
Унікальная асаблівасць мультыстайлера – гэта выкарыстанне эфекту Коанда для ўкладання і завівання валасоў. Эфект заснаваны на адхіленні плыні паветра ў бок перашкоды – валасы самі прыцягваюцца і агінаюць цыліндрычную насадку, не пераграваючыся і захоўваючы здаровую структуру. А дадаткова ўбудаваны іанізатар прадухіляе назапашванне статычнай электрычнасці.
Стварайце святочныя вобразы і будзьце ў трэндзе з тэхнікай Dyson у А1!
Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз відэаэксперта.
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.