Папулярныя аксэсуары і наўтбукі сталі даступны ў растэрміноўку на 24 месяцы ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Папулярныя аксэсуары і наўтбукі сталі даступны ў растэрміноўку на 24 месяцы ў А1

Кампанія А1 аднавіла продаж папулярных мадэляў аксэсуараў і наўтбукаў у доўгую растэрміноўку на 24 месяцы. Цяпер набыць іх можна яшчэ прасцей і зручней.

 

Так, стыльны смарт-гадзіннiк Samsung Galaxy Watch4 Classic 46 мм можна набыць ад 49,94 рублi ў месяц у растэрміноўку да 24 месяцаў. А бязважкія навушнікі-ўкладышы HUAWEI FreeBuds 4, эрганамічная форма якіх забяспечвае шчыльную пасадку і камфортныя адчуванні нават пры працяглым выкарыстанні, даступны ў растэрміноўку да 24 месяцаў усяго ад 22,70 рублi ў месяц. Азнаёміцца са спісам аксэсуараў, даступных да набыцця ў растэрміноўку на 24 месяцы, можна па спасылцы.

 

А калі патрэбен наўтбук для працы і забаў – у А1 можна выбраць падыходзячую прыладу ад вядомых вытворцаў па прывабнай цане. Напрыклад, прадукцыйны і функцыянальны HP Notebook 15s-eq2020ur можна набыць у растэрміноўку да 24 месяцаў ад 137,45 рублi ў месяц. Яшчэ больш прылад, даступных у растэрміноўку 24 месяцы, можна знайсці тут.

 

Аформіць пакупку ў растэрміноўку на 24 месяцы можна ў рознічнай сетцы А1, а таксама ў інтэрнэт-краме кампаніі. Цана пакупкі дзеліцца на роўныя сумы, якія будуць штомесяц спісвацца з балансу асабовага рахунку. Пры гэтым памер штомесячных плацяжоў застанецца нязменным на ўвесь перыяд доўгай растэрміноўкі. Акрамя таго, кліенты, як і раней, могуць набыць прылады за поўны кошт, а таксама ў растэрміноўку на 6 або 11 месяцаў.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.

Прома-прапановы