Папулярныя прылады і аксэсуары сталі даступныя ў растэрміноўку на 11 месяцаў | Навiны | Пра кампанію

Папулярныя прылады і аксэсуары сталі даступныя ў растэрміноўку на 11 месяцаў

Кампанія А1 аднавіла продаж прылад і аксэсуараў у доўгую растэрміноўку на 11 месяцаў. Скарыстаць зручны спосаб аплаты можна пры куплі актуальных мадэляў смартфонаў, аксесуараў, гадзіннікаў і планшэтаў папулярных брэндаў Samsung, Apple, Xiaomi і іншых. У асартыменце прадстаўлены як флагманскія навінкі, так і папулярныя дэвайсы з пункту гледжання суадносін кошту, якасці і надзейнасці.

 

Дзякуючы магчымасці пакупкі ў растэрміноўку кліенту не трэба доўга назапашваць сродкі або эканоміць: усе дэвайсы даступныя для набыцця без першапачатковага ўзносу. Кошт пакупкі дзеліцца на роўныя сумы, якія будуць штомесяц спісвацца з балансу асабовага рахунку. Пры гэтым памер штомесячных плацяжоў застанецца нязменным на ўвесь перыяд доўгай растэрміноўкі.

 

Смартфоны, планшэты і аксэсуары, якія адказваюць разнастайным запытам карыстальнікаў, можна купіць у доўгую растэрміноўку ў рознічнай сетцы А1 па ўсёй краіне, а таксама ў віртуальнай краме кампаніі. Акрамя таго, кліенты, як і раней, могуць набыць прылады і аксэсуары за поўны кошт ці ў растэрміноўку на 6 месяцаў.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.