Прэміум-падпіска Kaspersky Plus ужо ў А1 — сустракайце новы ўзровень абароны вашых прылад | Навiны | Пра кампанію

Прэміум-падпіска Kaspersky Plus ужо ў А1 — сустракайце новы ўзровень абароны вашых прылад

Архіў закупак

З 9 лістапада 2023 г. ў абанентаў А1 з'явілася магчымасць падключыць прэміум-падпіску Kaspersky Plus, якая забяспечыць новыя магчымасці і высокі ўзровень абароны ў анлайн-сферы.

 

Kaspersky Plus прадастаўляе шырокі спектр функцый для забеспячэння бяспекі і канфідэнцыйнасці: антывірус у рэальным часе, абарона дадзеных, кіраванне паролямі, дыягностыка цвёрдага дыска, выяўленне несанкцыянаванага падключэння да Wi-Fi і многае іншае. Падпіска сумяшчальная з разнастайнымі аперацыйнымі сістэмамі і дазваляе абараніць да 3 прылад. Падключыцца можна праз дадатак «Мой А1» на сайтах A1.by і a1antivirus.by, у асабістым кабінеце або звярнуўшыся ў магазіны А1.

 

Апрача таго, першыя 30 дзён карыстацца паслугай Kaspersky Plus можна бясплатна. Затым вы зможаце працягнуць карыстацца паслугай усяго за 7,92 рубля за 30-дзённы перыяд падпіскі для 3 прылад.

 

Найменне падпіскі

Кошт, у бел. рублях (З ПДВ)

Перыяд дзеяння, дзён

Колькасць прылад, шт.

Kaspersky Plus

7,92

30

3

 

Не ўпусціце магчымасці забяспечыць надзейную абарону вашым прыладам з Kaspersky Plus ад А1!

 

Таксама кампанія А1 інфармуе пра перавод у архіў падпісак Kaspersky Internet Security для Android і Kaspersky Total Security. Падпіскі недаступныя для новага падключэння з 9 лістапада 2023 г., пры гэтым дзейныя карыстальнікі падпісак працягваюць абслугоўвацца.

 

У сувязі з запускам новай падпіскі і архівацыяй некаторых іншых падпісак з 9 лістапада 2023 г. ўносяцца змены ў шэраг публічных дакументаў. З новай рэдакцыяй дакументаў можна азнаёміцца па спасылках ніжэй:

 

 

Падрабязней з даступнымі прэміум-пакетамі Kaspersky для фізічных асоб можна азнаёміцца тут, а для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў — па дадзенай спасылцы.