Пры падтрымцы А1 сямейны інклюзіў-тэатр «і» выпусціць першы ў Беларусі спектакль з дапамогай тэхналогіі virtual production
Да свайго пяцігоддзя Сямейны інклюзіў-тэатр «і» рыхтуе прэм'еру спектакля «Агонь і Лёд». Гэта будзе першая ў Беларусі пастаноўка, створаная з дапамогай тэхналогіі virtual production.
«Агонь і Лёд» – імправізацыйны пластычны спектакль-прыпавесць пра творчы пачатак чалавека, гісторыя пакаленняў, якія змяняюць адзін аднаго, і кахання, якое асвятляе ўсё вакол сябе. У цэнтры сюжэта, прыдуманага кіраўніком тэатра Ірынай Пушкаровай, – Майстар, які кожную работу робіць падобнай да сваёй Музы, але найлепшая з усіх – гэта іх дзеці і вучні, якія потым самі становяцца Майстрамі.
Тэхналогія virtual production, з дапамогай якой створана пастаноўка, дазваляе спалучыць віртуальную рэальнасць з жывымі людзьмі і сапраўднымі прадметамі. Для гэтага на сцэне ўсталяваныя святлодыёдныя экраны, на якія выводзяцца лічбавыя эфекты і 3D-дэкарацыі, зробленыя кампаніяй BY Movie Production. Так што ўсе месцы дзеяння ў спектаклі хоць і выдуманыя, але выглядаюць настолькі рэалістычна, быццам глядач разам з акцёрамі і музыкантамі перамяшчаецца ў прасторы.
Галоўныя ролі ў спектаклі выконваюць артысты Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі – Марына Вежнавец і Юрый Кавалёў, артысты Кацярына Зіноўева-Правалінская і Міхаіл Самусенка, рэжысёры, педагогі, акцёры Сямейнага інклюзіў-тэатра «і» і квінтэт музыкантаў: Аляксандра Сандлер (клавішы), Карэн Карапецян (скрыпка), Антон Машкала (флейта), Багдан Даўгяла (віяланчэль), Данііл Залескі (ударныя, перкусія).
Першы паказ спектакля «Агонь і Лёд» адбудзецца 24 красавіка на сцэне Палаца культуры Мінскага аўтамабільнага завода. Білеты можна набыць на сайце білетнага аператара kvitki.by. Тэлефон для даведак: +37529 622-20-90.
Сямейны інклюзіў-тэатр «i» створаны ў 2016 годзе на базе тэатральнай студыі Ірыны Пушкаровай пры генеральнай падтрымцы кампаніі А1. У рамках заняткаў студыйцы, уключаючы дзяцей з аўтызмам, навучаюцца харэаграфіі, пластыцы, вакалу, акцёрскаму майстэрству, камунікацыі адзін з адным. Асноўная задача тэатра – пастаноўка прафесійных відовішчных спектакляў для ўсёй сям’і, якія дапамагаюць прадэманстраваць гледачу мадэль грамадства роўных магчымасцяў.