«Прывітанне» становіцца «Без пераплат»
Унітарнае прадпрыемства «А1» інфармуе аб аптымізацыі архіўных і дзеючых тарыфных планаў лінейкі «Прывітанне».
З 14 верасня 2021 года абслугоўванне на архіўных тарыфных планах «Наш гарадок», «Прывітанне, Землякі!», «Прывітанне, Канікулы», «Прывітанне», «Прывітанне. Інтэрнэт», «Турыст», «Прывітанне, Гарадок!», «Прывецік», «Вам грошы» і «Сувязь без абавязацельстваў» будзе спынена. Да названай даты абаненты дадзеных тарыфных планаў могуць самастойна змяніць свой архіўны тарыфны план на любы з актуальнай лінейкі «Прывітанне» або з дапамогай спецыялістаў у крамах А1 перайсці на папулярныя тарыфы «Стартавы», «Без Ліміту» ці лінейку «Камфорт».
Перайсці на актуальныя тарыфы «Прывітанне» можна ў дадатку «Мой А1», у Асабістым кабінеце ці праз USSD-запыт *126*8#. Каб змяніць свой архіўны тарыфны план на «Стартавы», «Без Ліміту» ці лінейку «Камфорт», уладальніку нумара трэба з дакументам, які сведчыць асобу, наведаць краму А1 ці салоны афіцыйных дылераў кампаніі. Змена тарыфнага плана будзе зроблена бясплатна.
Таксама з 14 верасня 2021 года змяняецца назва тарыфных планаў актуальнай лінейкі «Прывітанне»:
Бягучая назва да 13.09.21 | Новая назва з 14.09.21 |
---|---|
Прывітанне. Званкі + Інтэрнэт | Без пераплат. Про |
Прывітанне. Інтэрнэт+ | Без пераплат. Інтэрнэт |
Прывітанне. Турыст | Без пераплат. Турыст |
Прывітанне. Званкі | Без пераплат |
У абанентаў тарыфных планаў «Без пераплат» захоўваецца магчымасць цалкам кантраляваць свае расходы на мабільную сувязь: яны ніколі не сыдуць у мінус і могуць гнутка кіраваць даступнымі пакетамі хвілін, паведамленняў і інтэрнэт-трафіку праз дадатак «Мой А1» ці USSD *126*2#.
Акрамя таго, для абанентаў лінейкі «Без пераплат» становіцца даступная новая паслуга «Скарбонка», якая дазваляе кліенту атрымліваць грашовыя бонусы за ўваходныя выклікі ад абанентаў іншых аператараў. А абаненты тарыфнага плана «Без пераплат. Турыст» атрымаюць магчымасць карыстацца безлімітным мабільным інтэрнэтам на неабмежаванай хуткасці.
Важнай зменай пры гэтым становіцца змена ўмоў абслугоўвання на лінейцы «Без пераплат»: здзяйсняць выклікі і карыстацца мабільным інтэрнэтам, а таксама адпраўляць SMS стане магчыма толькі пры наяўнасці актыўнага пакета паслуг, які даецца на выбар абанента на 7 ці 30 дзён. У сувязі з гэтым рэкамендуецца своечасова папаўняць рахунак на суму, роўную ці большую за кошт абранага пакета паслуг на 7 ці 30 дзён.
З 14 верасня 2021 года абаненты архіўных тарыфных планаў лінейкі «Прывітанне», якія не пяройдуць на новы тарыфны план самастойна, а таксама абаненты актуальных тарыфаў «Прывітанне. Званкі», «Прывітанне. Званкі + Інтэрнэт», «Прывітанне. Інтэрнэт+» і «Прывітанне.Турыст», у якіх па стане на 14 верасня 2021 г. не быў актываваны ніякі пакет паслуг, будуць пераведзены на тарыфны план без абаненцкай платы «На сувязі», закрыты да новых ці паўторных падключэнняў, а таксама пераходаў абанентаў. Тарыфны план «На сувязі» дае магчымасць абанентам карыстацца паслугамі сувязі без абаненцкай платы, аплачваючы пры гэтым кожнае злучэнне. Кошт 1 хвіліны размовы ўнутры сеткі складзе 0,0749 рубля незалежна ад таго, у які горад РБ здзяйсняецца званок, і 0,1502 рубля за хвіліну ў іншыя сеткі. Пры гэтым на тарыфе «На сувязі» ёсць магчымасць падключыць пакеты хвілін, кошт адной хвіліны ў якіх значна ніжэй за кошт званка па-за пакетам: 1 хвіліна званка ўнутры сеткі ў пакеце 5 ці 10 хвілін складзе 0,031 рубля, у пакеце 5 хвілін на іншыя сеткі – 0,062 рубля за хвіліну. «Скарбонка» таксама даступная да падключэння абанентам закрытага тарыфнага плана «На сувязі».
Умовы па аплаце абсталявання, набытага ў растэрміноўку, а таксама ўмовы абслугоўвання пры недахопе сродкаў на балансе асабовага рахунку для абанентаў тарыфнага плана «На сувязі» застануцца без змен. Новыя ўмовы аказання паслуг сувязі па тарыфных планах без абаненцкай платы ўваходзяць у сілу і будуць абноўлены на сайце А1.by 14 верасня 2021 года. Падрабязнасці можна даведацца праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by ці па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.
Пералік тарыфных планаў, рэкамендаваных кампаніяй для змены дзеючага тарыфнага плана на новы
Парадак аказання паслуг у рамках тарыфу з перадаплатай «На сувязі»
Парадак аказання паслуг у рамках тарыфных планаў лінейкі «Без пераплат»
Парадак аказання паслугі «Скарбонка» на тарыфных планах з перадаплатай