Працяг будзе: новы смартфон «A1 Альфа 20+» з вялікім экранам, 128 ГБ убудаванай памяці і камерай на 48 Мп | Навiны | Пра кампанію

Працяг будзе: новы смартфон «A1 Альфа 20+» з вялікім экранам, 128 ГБ убудаванай памяці і камерай на 48 Мп

Кампанія А1 пачала продажы новага смартфона пад уласнай гандлёвай маркай – «A1 Альфа 20+», які ўяўляе сабой удасканаленую версію першага дэвайса кампаніі «А1 Альфа», бестселера 2019 года.

 

«A1 Альфа 20+» атрымаў актуальны стылёвы дызайн і яшчэ больш прасунутыя тэхнічныя характарыстыкі, стаў універсальным рашэннем для выканання любых запытаў сучаснага карыстальніка – незалежна ад ўзросту, досведу, пераваг і фінансавых магчымасцяў.

 

Для камфортнага інтэрнэт-сёрфінга і прагляду відэа «A1 Альфа 20+» аснашчаны 6,53-цалёвым экранам. Мадэль таксама вылучаецца шырокімі магчымасцямі для мабільнай здымкі – замест звыклых двух яна абсталяваная ўжо чатырма аб'ектывамі. Асноўная камера з раздзяленнем 48 Мп здольная захопліваць больш святла і рабіць выразныя здымкі нават пры слабым асвятленні, шарокавугольная на 8 Мп ідэальна падыходзіць для эфектных панарам, а яшчэ два модулі з раздзяленнем 2 Мп стануць незаменнай прыладай для мастацкай здымкі.

 

«A1 Альфа 20+» працуе на аперацыйнай сістэме Android 10, ёмісты акумулятар на 4000 мАг забяспечвае працяглыя размовы і безлімітны сёрфінг у інтэрнэце да 12 гадзін без падзарадкі. 128 ГБ убудаванай памяці дазволяць усталяваць усе патрэбныя дадаткі, не задумваючыся пра вольнае месца.

 

Карыстальнікі «A1 Альфа 20+» таксама змогуць ацаніць дадатковыя магчымасці сеткі чацвёртага пакалення – прылада падтрымлівае інавацыйныя тэхналогіі галасавой сувязі VoLTE і VoWiFi для прыняцця і здзяйснення якасных выклікаў у зонах дзеяння 4G і Wi-Fi.

 

Унікальнай умовай для ўсіх пакупнікоў навінкі стане афіцыйная гарантыя на 3 гады. Як і першы смартфон брэнда, «A1 Альфа 20+» створаны спецыяльна для A1 Telekom Austria Group, прайшоў усе ўзроўні кантролю і па тэхнічных характарыстыках і якасці зборкі цалкам адпавядае патрабаванням аўстрыйскага холдынга.

 

У сетцы крам А1 смартфон прэзентаваны ў двух колерах корпуса – перламутравым і чорным. Прыладу можна набыць за 559 рублёў адным плацяжом ці ў растэрміноўку да 30 месяцаў, пры якой штомесячны плацеж складзе 19,96 рубля ў месяц. Смартфон даступны ў крамах А1, а таксама віртуальнай краме кампаніі.

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.