Прастора віртуальная, пагрозы рэальныя: чаму кібербяспека сёння – гэта ўжо не тое, што можна ігнараваць? | Навiны | Пра кампанію

Прастора віртуальная, пагрозы рэальныя: чаму кібербяспека сёння – гэта ўжо не тое, што можна ігнараваць?

Аб кампаніі

Сучасныя тэхналогіі пастаянна спрашчаюць нам жыццё: мы працуем і навучаемся анлайн, імгненна шукаем патрэбную інфармацыю, застаёмся на сувязі дзе захочам. Але адваротным бокам медаля застаюцца звязаныя з гэтым рызыкі – найперш кіберпагрозы, чыя колькасць і разнастайнасць толькі павялічваюцца. Які іх ландшафт у Беларусі і свеце і як можна абараніць сябе і блізкіх?

Для пачатку – некалькі фактаў:

  • згодна з данымі даследавання, краіны СНД у 2025 годзе сталі найбольш пацярпелым ад кібератак рэгіёнам у свеце, а Беларусь паводле іх колькасці размясцілася на другім месцы пасля Расіі;
  • ва ўсіх рэгіёнах свету галоўныя метады, якімі карыстаюцца злачынцы, – фішынг і эксплуатацыя ўразлівасцяў у публічна даступных праграмах;
  • у 2025 годзе амаль дзве траціны (64%) паспяховых атак на арганізацыі завяршаліся ўцечкамі канфідэнцыйнай інфармацыі. У Беларусі гэта лічба склала 57%.
  • 11,9 трлн долараў – у столькі эксперты ацэньваюць глабальную страту ад дзеянняў кіберзлачынцаў у 2026 годзе;
  • імёны, тэлефоны, адрасы, рэквізіты банкаўскіх картак, гісторыя замоў – любая інфармацыя ў далейшым можа выкарыстоўвацца для крадзяжу асобы і махлярскіх аперацый. Таму скрадзеныя даныя не толькі выкарыстоўваюцца зламыснікамі для працягу пачатай атакі, але і прадаюцца на ценявых платформах.

 

Хто ў зоне рызыкі і чаму?

 

Тыя, хто думаюць, што зламыснікаў цікавяць толькі міжнародныя карпарацыі з шматмільярднымі бюджэтамі, буйныя прадпрыемствы або дзяржаўныя ўстановы, моцна памыляюцца: у фокусе іх увагі знаходзяцца ўсе, ад пенсіянераў да падлеткаў.

 

Прычым, калі раней асноўнай мішэнню кіберзлачынцаў лічыліся пажылыя людзі, то цяпер сітуацыя змянілася. Гэтак, за першыя месяцы 2026 года ў Беларусі самай масавай узроставай групай пацярпелых (звыш 53%) былі людзі ва ўзросце 30–49 гадоў. Каля 40% усіх ахвяр маюць вышэйшую адукацыю.

 

Найбольш сумна, што сваю «мэтавую аўдыторыю» махляры ўсё часцей спрабуюць пашырыць і за кошт дзяцей: ім пагражаюць блакіроўкай прылады, звальненнем бацькоў або непрыемнасцямі ў навучанні, прымушаюць перадаваць грошы і каштоўнасці, якія захоўваюцца дома, у якасці выкупу.

 

Зламыснікі не проста карыстаюцца чалавечай даверлівасцю, яны ўмеюць убівацца ў давер. Сёння ў іх арсенале – шматузроўневыя сцэнарыі з выкарыстаннем перадавых тэхналогій: скрыпты атак і пераканаўчыя фішынгавыя лісты, створаныя штучным інтэлектам, дыпфейкі з падробленымі галасавымі або нават відэапаведамленнямі ад сваякоў, сяброў ці калег і гэтак далей. Дагэтуль аказваюцца эфектыўнымі і старыя добрыя «званкі з банка» або «праваахоўных органаў».

 

Некаторыя кампаніі наймаюць профільных спецыялістаў, а іншыя давяраюць заяўленым экспертам рынку і аддаюць гэту функцыю на аўтсорс, выконваючы ўсе патрабаванні дзейнага заканадаўства. Што ж застаецца шэраговым карыстальнікам? Вядома, заўсёды добра быць напагатове і чытаць пра новыя віды махлярства, каб не стаць іх ахвярай. Але як сітуацыя разгорнецца ў працэсе – ніколі не ведаеш. І ці варта агулам яе чакаць, пытанне ўжо іншага парадку.

 

Менавіта таму важна мець сэрвіс, які працуе пастаянна і аўтаматычна, не патрабуючы адмысловых ведаў.

 

«Бяспечны інтэрнэт» – тое, што працуе

 

Адным з такіх інструментаў стаў «Бяспечны інтэрнэт» – сэрвіс, які кампанія А1 запусціла год таму. І гэты год быў сапраўды насычаны: за гэты час з дапамогай сэрвісу было заблакіравана 16,6 млн пагроз. І калі б не «Бяспечны інтэрнэт», з тымі ці іншымі кіберінцыдэнтамі сутыкнуліся б як мінімум 38,36% прылад падпіснікаў.

Што гэта за пагрозы? Уласная статыстыка сэрвісу пацвярджае глабальныя трэнды:

  • 1 месца – спробы заражэння прылад рознымі шкоднымі праграмамі – з іх дапамогай злачынцы атрымліваюць несанкцыянаваны доступ да даных або парушаюць працу смартфонаў і камп’ютараў;
  • 2 месца – розныя фішынгавыя схемы (спробы крадзяжу асабістых даных праз падробленыя сайты, электронныя лісты і паведамленні);
  • 3 месца – спробы доступу да шкодных сайтаў і іншых рэсурсаў.

«Бяспечны інтэрнэт» – гэта паслуга для абанентаў A1, якая абараняе ў сеціве ад небяспечных сайтаў, махлярства і назойлівай рэкламы.

  1. Паслуга аўтаматычна блакуе шкодныя сайты, падазроныя спасылкі і рэкламны спам яшчэ да таго, як карыстальнік паспее на іх перайсці.
  2. Даступна функцыя кантролю: напрыклад, можна абмежаваць доступ да гульняў, відэа, музыкі і сацсетак, а таксама цалкам забараніць дарослы, крымінальны і іншы непажаданы кантэнт.
  3. Дадаткова можна наладзіць расклад – напрыклад, дазволіць карыстацца пэўнымі праграмамі і сайтамі толькі ў вызначаныя гадзіны або дні.
  4. Карыстальнік можа самастойна дадаваць сайты ў спіс дазволеных або забароненых, а таксама блакаваць асобныя праграмы і сэрвісы.
  5. Паслуга таксама дазваляе праверыць электронную пошту і нумар тэлефона на ўцечкі даных (што ўцякло, калі і дзе).
  6. Даступна статыстыка спроб уваходу на небяспечныя сайты, а таксама рэгулярная справаздача штопанядзелак.

 

Як гэта выглядае ў звычайным жыцці? Уявім, што бацькі хочуць, каб дзіцё не гуляла ўночы і не глядзела выпадковы кантэнт. Сэрвіс аўтаматычна блакуе гульні і сацсеткі ў вызначаны час, а ўсе спробы адкрыць забароненыя сайты фіксуюцца ў справаздачах – дзіцё проста не можа трапіць туды, куды яму не варта. Іншы прыклад – калі чалавеку надакучыла назойлівая рэклама або ён перажывае, што можа выпадкова націснуць на сумнеўны банер. «Бяспечны інтэрнэт» адсякае ўсплывальныя вокны і не прапускае пераходы на небяспечныя сайты, эфектыўна абараняючы ад махлярскіх схем (пры спробе пераходу на небяспечны рэсурс карыстальнік атрымлівае імгненнае апавяшчэнне). А калі вы даведаліся, што на сайце, дзе вы зарэгістраваны, адбылася ўцечка, сэрвіс хутка пакажа, ці закрануты вашы даныя, і падкажа, якія меры трэба прыняць.

 

Таксама паслуга ад А1 умее адсочваць і прадухіляць і іншыя тыпы пагроз: напрыклад, выкарыстанне вашай прылады для крыптамайнінгу і інш.

 

«Бяспечны інтэрнэт» – гэта не проста чарговы бясплатны антывірус на вашым смартфоне, а рэальны памочнік у эфектыўнай абароне ад большасці анлайн‑пагроз і інтэрнэт‑махлярства. Падключэнне і актывацыя адбываюцца літаральна за пару клікаў на любых відах прылад без неабходнасці ўсталявання іншых праграм або ПЗ.

 

Для падключэння сэрвісу «Бяспечны інтэрнэт» і атрымання бясплатнага тэставага перыяду дастаткова зайсці ў праграму «Мой А1» або ў Асабісты кабінет А1.

 

Асноўныя правілы, каб засцерагчыся ад небяспекі:

 

  • Інфармаванасць. Тэма кібербяспекі літаральна штодня ўсплывае ў беларускіх СМІ. Веданне махлярскіх схем, як найноўшых, так і старых «добрых», дазваляе больш уважліва ставіцца да свайго знаходжання ў сеціве і да адказаў на незнаёмыя нумары.
  • Дзяліцеся інфармацыяй. Магчыма, вашы дзеці або сваякі сталага ўзросту ведаюць не так шмат, як вы. Вельмі важна на рэгулярнай аснове дзяліцца ўсё новымі і новымі сцэнарыямі, паводле якіх працуюць зламыснікі. Актуальны спіс пагроз і механік зламыснікаў сабраны на адмысловай старонцы кампаніі «#Падумайце5секунд».
  • Пабочныя памочнікі Ад выпадковых клікаў па спасылках і неабдуманых дзеянняў бываюць не застрахаваны нават самыя дасведчаныя кіберспецыялісты. У такія моманты дадатковыя сэрвісы (як «Бяспечны інтэрнэт» ад А1) дапамагаюць падстрахаваць вашу бяспеку.

 

Першы год існавання паслугі пераканаўча давёў, што спосабы эфектыўна супрацьстаяць кіберзлачынцам ёсць не толькі ў дзяржавы або кампаній з магутным штатам адпаведных спецыялістаў. Абараніць сябе і блізкіх можа кожны – і чым нас болей, тым эфектыўнейшай будзе гэта абарона.