Расшырэнне асартыменту: у А1 стартавалі продажы кавамашын і кававарак брэнда DeLonghi
А1 аб'яўляе пра расшырэнне асартыменту ў інтэрнэт-магазіне: у продаж паступілі кававаркі і кавамашыны ад вядомага італьянскага брэнда DeLonghi. Старт продажаў уключае некалькі папулярных мадэляў, кожная з якіх мае ўнікальныя характарыстыкі і сучасныя тэхналогіі. Набыць навінку можна як адным плацяжом, так і ў растэрміноўку да 24 месяцаў без першага ўзносу.
Усе прылады забяспечваюць высокую якасць кавы і зручнасць у выкарыстанні. Яны аснашчаны сучаснымі функцыямі, такімі як убудаваныя капучынатары, сэнсарныя панэлі і магчымасць настройкі рэцэптуры напояў. Мадэлі таксама прапануюць аўтаадключэнне і разнастайныя праграмы гатавання, што робіць іх ідэальнымі для любога дома або офіса.
Кававарка DeLonghi EC685 – гэта кампактная і стыльная прылада, якая ідэальна ўпішацца ў любы інтэр'ер. Яна аснашчана ўбудаваным капучынатарам, што забяспечвае максімум камфорту. Сярод пераваг мадэлі таксама можна адзначыць праграмаванне настроек тэмпературы кавы, цвёрдасці вады, аб'ёму порцыі, а таксама функцыю аўтаадключэння.
Кавамашына DeLonghi ECAM320.61 прапануе карыстальнікам чатыры профілі, якія настройваюцца, што дазваляе персаналізаваць працэс гатавання кавы і палепшыць яго смак. Мадэль абсталявана каляровым дысплэем, сістэмаю гарачага малака, а таксама сэнсарнымі кнопкамі прамога набору.
Кавамашына DeLonghi ECAM290.61 аснашчана ўбудаванаю кавамолкаю з 13 ступенямі памолу, што дазваляе падабраць ідэальную кансістэнцыю зярнят для кожнага напою. Мадэль таксама мае сэнсарную панэль кіравання, функцыю аўтаадключэння і магчымасць гатавання розных рэцэптаў кавы.
Кавамашына DeLonghi ECAM46.860 мае шырокі набор функцый і падыдзе для тых, хто цэніць разнастайнасць і якасць. Сярод яе асаблівасцяў – сучасная панэль кіравання, магчымасць гатавання некалькіх відаў напояў, а таксама сістэма аўтаматычнага гатавання малочнай пены.
Зрабіць пакупку з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці прылады, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць пакупку можна праз відэаэксперта.
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіне кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.