Растэрміноўка на аксэсуары стала даступнай для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў | Навiны | Пра кампанію

Растэрміноўка на аксэсуары стала даступнай для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў

А1 пашырае спіс тавараў, якія карпаратыўныя кліенты кампаніі змогуць аплачваць у растэрміноўку. Цяпер, акрямя тэлефонаў, планшэтаў, наўтбукаў і іншага абсталявання з растэрміноўкай плацяжу можна набыць розныя аксесуары.

 

У спіс прылад, даступных у растэрміноўку для юрыдычных i фізічных асоб, увайшлі навушнікі, партатыўныя калонкі, смарт-гадзіннік, фітнес-бранзалеты, ахоўныя чахлы, зарадныя прылады і адаптары розных брэндаў. Кошт пакупкі можна падзяліць на 6 або 11 штомесячных плацяжоў, а атрымаць патрэбныя аксэсуары вы можаце без першага ўзносу. Пры гэтым кошт тавару застаецца нязменным незалежна ад абранага спосабу аплаты.

 

Скарыстаць новую магчымасць могуць юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі з ліку рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь, якія з'яўляюцца абанентамі А1.

 

Падрабязнасці –на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.