«Раздавай Wi-Fi»: безлімітны інтэрнэт там, дзе ваш дом ці лецішча | Навiны | Пра кампанію

«Раздавай Wi-Fi»: безлімітны інтэрнэт там, дзе ваш дом ці лецішча

Кампанія А1 прэзентавала новую лінейку тарыфных планаў «Раздавай Wi-Fi» для выкарыстання мабільнага інтэрнэту ў дата-перадавальных прыладах у загарадных дамах, дачных пасёлках і памяшканнях. Новыя тарыфы падыдуць для месцаў, дзе не праведзена фіксаваная сетка з хатнім інтэрнэтам, або якасць яе сігналу не дазваляе выкарыстоўваць перадачу даных, у тым ліку для прагляду ТБ у поўным аб'ёме.

 

Тарыфныя планы «Раздавай Wi-Fi» і «Раздавай Wi-Fi Pro» распрацаваныя спецыяльна для карыстальнікаў, якім трэба хутка арганізаваць надзейны доступ у інтэрнэт у прыватным доме, на лецішчы або аддаленым ад горада памяшканні. Абодва тарыфы прапануюць высакахуткасны безлімітны інтэрнэт, які выдатна падыдзе як для хатніх, так і для працоўных мэт.

 

Тарыфная опцыя «Раздавай Wi-Fi» уключае 75 ГБ інтэрнэт-трафіку ў месяц на поўнай хуткасці, пасля вычарпання якога доступ у інтэрнэт працягне падавацца на хуткасці да 1 Мбіт/с, якой дастаткова для прагляду відэа ў SD-раздзяленні, праслухоўвання анлайн-радыё і музыкі, а таксама карыстання сацыяльнымі сеткамі. Абаненцкая плата на «Раздавай Wi-Fi» для новых падключэнняў складзе 14,90 рубля ў месяц.

 

Тарыфная опцыя «Раздавай Wi-Fi Pro» мае 2 геаграфічныя зоны. Абанентам геаграфічнай зоны «1» на тарыфе «Раздавай Wi-Fi Pro» даступныя 150 ГБ інтэрнэт-трафіку ў месяц на поўнай хуткасці, а пасля вычарпання гэтага аб'ёму – безлімітны інтэрнэт на хуткасці да 2 Мбіт/с. Абанентам геаграфічнай зоны «2» даступны безлімітны інтэрнэт без абмежаванняў па хуткасці і аб'ёме. Абаненцкая плата для абанентаў, якія падключаюцца на «Раздавай Wi-Fi Pro», незалежна ад геаграфічнай зоны, складзе для новых абанентаў 29,90 рубля ў месяц.

 

Калі пакет вычарпаны, а хуткасці безлімітнага інтэрнэту недастаткова, каб, напрыклад, дагледзець фільм, можна зняць абмежаванне па хуткасці, падключыўшы разавую паслугу «Турбакнопка» за 0,90 рубля, якая дзейнічае з моманту падключэння і да 23.59.59 гэтага ж дня.

 

Каб скарыстацца новай прапановай кампаніі, спатрэбіцца Wi-Fi-роўтар са слотам для SIM-карты. Для гэтых мэт А1 прапануе набыць двухдыяпазонны Wi-Fi-роўтар А1 Elegance, унікальнай асаблівасцю якога з'яўляецца яго шматфункцыянальнасць: роўтар выкарыстоўваецца для падключэння інтэрнэту фіксаванай і/ці мабільнай сеткі перадачы даных пакалення 3G/4G, працуе на частотах 2,4 ГГц і 5 ГГц для раздачы інтэрнэту ў самыя аддаленыя куткі памяшканняў. А1 Elegance таксама аснашчаны ўбудаваным акумулятарам, які дазваляе працаваць у аўтаномным рэжыме пры адключэнні электрычнасці да 6 гадзін, а таксама цэнтрам кіравання датчыкамі і відэакамерамі «А1 разумны дом». Пры падключэнні на тарыфныя планы «Раздавай Wi-Fi» IoT-роўтар можна набыць на спецыяльных умовах: адным плацяжом усяго за 299 рублёў або ў растэрміноўку на 11 месяцаў за 27,18 рубля ў месяц.

 

Лета на высокіх хуткасцях у доме ці на лецішчы ад А1!

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.