Redmi Watch 3 Active з ультравялікім экранам – ужо ў А1 | Навiны | Пра кампанію

Redmi Watch 3 Active з ультравялікім экранам – ужо ў А1

Прылады

У А1 стартавалі продажы новай мадэлі смарт-гадзіннікаў новага пакалення ад брэнда Xiaomi: Redmi Watch 3 Active. Навінку можна набыць за 149 рублёў адным плацяжом або ўсяго ад 6,62 рубля ў месяц у растэрміноўку да 24 месяцаў.

 

Redmi Watch 3 Active аснашчаны ультравялікім 1,83-цалёвым дысплэем, на якім змяшчаецца ўся важная інфармацыя. Навінка мае падтрымку тэлефонных званкоў з выкарыстаннем тэхналогіі Bluetooth – вы зможаце прыняць званок або адхіліць яго, не выкарыстоўваючы тэлефон. А магутны акумулятар забяспечвае да 12 дзён аўтаномнай працы.

 

Аматараў спорту смарт-гадзіннік парадуе вялікай разнастайнасцю фітнэс-рэжымаў: іх у Redmi Watch 3 Active больш за 100! Сярод трэніровак ёсць бег, бегавая дарожка, язда на ровары, хадзьба, трэкінг, паходы, грэбля, скакалка і многае іншае. Дэвайс мае водаўстойлівасць да 5 АТМ, дзякуючы чаму можна не толькі займацца спортам нават у кепскае надвор'е, але і пагружацца пад ваду.

 

Апрача таго, з дапамогай навінкі можна сачыць за ўзроўнем кіслароду ў крыві, а таксама комплексна вымяраць паказчыкі здароўя.

 

Здзейсніць куплю з дастаўкай па любым адрасе ў межах Беларусі можна ў афіцыйным інтэрнэт-магазіне А1. Дэталёва вывучыць асаблівасці ўстройства, атрымаць кваліфікаваную кансультацыю спецыялістаў і аформіць куплю можна праз віртуальны магазін.

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў інтэрнэт-магазіна кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «УКантакце» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.  

Прома-прапановы