Samsung Galaxy A12 – ужо ў А1
Лінейка смартфонаў Samsung, прадстаўленых у А1, папоўнілася новай прыладай – мадэллю Samsung Galaxy A12 з аб'ёмам убудаванай памяці 128 ГБ. Навінка стане выдатным выбарам для тых, каму патрэбны надзейны памочнік на кожны дзень па даступным кошце.
Samsung Galaxy A12 атрымаў шмат магчымасцяў, якія звычайна ўласцівыя апаратам з больш высокага цэнавага сегмента. Ён аснашчаны 6,5-цалёвым бязрамкавым дысплеем, чатырохмодульнай камерай з асноўным аб'ектывам на 48 Мп, 5-мегапіксельным ультрашырокавугольным аб'ектывам для панарамных здымкаў, 2-мегапіксельным аб'ектывам для макраздымкі і 2-мегапіксельным датчыкам глыбіні для фатаграфій з рэгуляваным эфектам размыцця, а таксама ёмістым акумулятарам на 5000 мАг з падтрымкай хуткай зарадкі. Акрамя таго, смартфон падтрымлівае тэхналогію бескантактнай аплаты NFC.
Усе гэтыя магчымасці даступныя пакупнікам у А1 па цане ад 559 рублёў за версію з 4 ГБ аператыўнай і 128 ГБ пастаяннай памяці. А пры афармленні куплі ў растэрміноўку да 24 месяцаў памер штомесячнага плацяжу складзе ад 23,29 рубля.
Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.