Samsung Galaxy A22 – ужо ў А1
Лінейка Samsung у А1 папоўнілася новай прыладай – смартфонам Samsung Galaxy A22 з аб'ёмам убудаванай памяці 64 ГБ. Навінка стане выдатным выбарам для тых, каму патрэбны надзейны памочнік на кожны дзень па даступным кошце.
Samsung Galaxy A22 атрымаў шмат магчымасцяў, якія звычайна ўласцівыя смартфонам з больш высокага цэнавага сегмента. Ён аснашчаны 6,4-цалёвым бязрамачным дысплеем, 4-модульнай камерай з асноўным аб'ектывам на 48 Мп, звышшырокавугольным аб'ектывам для панарамных здымкаў на 8 Мп, аб'ектывам для макраздымкі на 2 Мп і датчыкам глыбіні для фатаграфій з рэгуляваным эфектам размыцця на 2 Мп. Акрамя таго, прылада атрымала ёмісты акумулятар на 5000 мАг з падтрымкай хуткай зарадкі і тэхналогію бескантактнай аплаты NFC.
Усе гэтыя магчымасці даступныя пакупнікам у А1 усяго за 659 рублёў. А пры афармленні куплі ў растэрміноўку да 24 месяцаў памер штомесячнага плацяжу складзе ад 27,44 рубля ў месяц.
Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.