Samsung Galaxy M31s – эксклюзіўна ў А1! | Навiны | Пра кампанію

Samsung Galaxy M31s – эксклюзіўна ў А1!

З 22 жніўня 2020 года ў А1 стартуюць эксклюзіўныя продажы навінкі ад Samsung – смартфона Samsung Galaxy M31s. Яго галоўныя перавагі – вялікі экран, даступная цана і доўгі час аўтаномнай працы.

 

Samsung Galaxy M31s атрымаў вялікі дысплей Super AMOLED з дыяганаллю 6,5 цалі і раздзяленнем Full HD+. Версія, прэзентаваная ў А1, мае 6 ГБ аператыўнай і 128 ГБ убудаванай памяці з магчымасцю ўсталяваць microSD-карту.

 

Франтальная камера ў выглядзе невялікай адтуліны па цэнтры верхняй часткі дысплея мае раздзяленне 32 Мп. Асноўная камера мае чатыры модулі: на 64, 12, 5 і 5 Мп. Сканер адбіткаў пальцаў убудаваны ў кнопку сілкавання.

 

Галоўнае, чым вылучаецца апарат, – ёмістасць акумулятара: 6000 мАг! Гэта дазваляе прыладзе абыходзіцца без падзарадкі да 2-3 дзён у залежнасці ад інтэнсіўнасці яе выкарыстання.

 

Афіцыйна купіць Samsung Galaxy M31s у Беларусі можна толькі ў А1. Прылада абыдзецца ў 829 рублёў пры аплаце аднаразовым плацяжом, а таксама ў растэрміноўку на 6 і 11 месяцаў. Набыць яе таксама можна і ў растэрміноўку на 24 месяцы – са штомесячным плацяжом 37,04 рубля.

 

Не прапусціце шанец стаць уладальнікам эксклюзіўнай навінкі!

 

Падрабязнасці – на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласнікі», праз зручны анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.