Samsung Galaxy M32: навінка ўжо ў А1! | Навiны | Пра кампанію

Samsung Galaxy M32: навінка ўжо ў А1!

У А1 пачаліся продажы новага смартфона – Samsung Galaxy M32. Нядаўняя навінка ад папулярнага брэнда даступная ад 35,78 рубля ў месяц у растэрміноўку да 24 месяцаў.

 

Samsung Galaxy M32 створаны ў адпаведнасці з самымі папулярнымі запытамі патэнцыяльных карыстальнікаў, якія хочуць бачыць у сваім смартфоне выдатную камеру, вялікі якасны экран, хуткую і плаўную працу дадаткаў.

 

Прылада атрымала 6,4-цалёвы бязмежны экран з частатой абнаўлення 90 Гц і раздзяленнем 1080 x 2400. Атрымліваць выдатныя фота дапаможа прасунутая квадракамера з 64-мегапіксельным асноўным модулем, 8-мегапіксельным ультрашырокавугольным аб'ектывам з вуглом агляду 123˚, асобным модулем для макрафатаграфіі і датчыкам глыбіні для эфектнай партрэтнай здымкі.

 

Ёмісты акумулятар на 5000 мАг падтрымлівае хуткую 25-ватную зарадку, каб зараджацца яшчэ хутчэй.

 

У дадатак да 128 ГБ убудаванай памяці навінка падтрымлівае карты памяці аб'ёмам да 1 ТБ. А дзякуючы 6 ГБ аператыўнай памяці ўсе патрэбныя дадаткі будуць запускацца і працаваць хутка і без праблем.

 

У А1 купіць Samsung Galaxy M32 можна за 799 рублёў. Ці ў зручную доўгую растэрміноўку да 24 месяцаў – ад 35,78 рубля ў месяц.

 

Прыходзьце за сваім новым смартфонам у А1!

 

Падрабязнасці – у відэаэкспертаў віртуальнай крамы кампаніі, на афіцыйных старонках A1 у сацыяльных сетках Facebook, «ВКонтакте» і «Аднакласнікі», праз анлайн-чат на сайце www.A1.by, а таксама па адзіным тэлефоне кантакт-цэнтра – 150.